Спляценне (мастацтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У выяўленчым мастацтве спляценне — распаўсюджаны дэкаратыўны элемент ў сярэднявечным мастацтве. У спляценні лініі або часткі матываў паўтараюцца, заплятаюцца, завязваюцца вузламі ў складаныя геаметрычныя формы, часта для запаўнення прасторы. Спляценне часта сустракаецца ў мастацтве перыяду міграцый Паўночнай Еўропы, асабліва ў астраўным мастацтве Брытанскіх астравоў і паўночным мастацтве Ранняга Сярэдневякоўя і ў ісламскім мастацтве .


Remove ads
Гісторыя і прымяненне
Паходжанне
Складаныя пераплеценыя і сплеценыя матывы можна ўбачыць у познім старажытнарымскім мастацтве ў многіх кутках Еўропы, у мазаічных падлогах і іншых формах мастацтва. Копцкія манускрыпты і тэкстыль V—VI стагоддзяў упрыгожаныя арнаментам з шырокіх стужак, вельмі падобнымі на самыя раннія ўзоры плеценых вузлоў, можна ўбачыць у манускрыптах астраўнога мастацтва Брытанскіх астравоў[1].
Паўночная Еўропа
Спляценне з’яўляецца асноўнай рысай арнаменту «стылю II» звярынага стылю мастацтва перыяду міграцый і шырока прысутнічае ў Паўночнай Еўропе, а таксама быў прынесены лангабардамі ў Паўночную Італію. Як правіла, у гэтым стылі доўгія «стужкі» заканчваюцца галавой звера. Да 700 г. н.э. ён становіцца менш распаўсюджаным на большасці тэрыторыі Еўропы, аднак працягвае развівацца на Брытанскіх астравах і ў Скандынавіі, дзе яго можна ўбачыць у працах па метале, разьбе па дрэве, рунічных камянях, высокіх крыжах і ілюмінаваных манускрыптах, створаных паміж VII і XII стагоддзямі. Мастак Джордж Бэйн ахарактарызаваў спляценне ранняга перыяду астраўнога мастацтва, якое можна ўбачыць у Кнізе з Дарау і фрагменце Евангелля з Дарэмскага сабора, створаных у VII стагоддзі, як «раз’яднаныя і злучаныя» касічкі[2]. Не мае аднаго меркавання, ці былі копцкія плеценыя матывы прама запазычаныя гіберна-шатландскімі манастырамі з усходняга Міжземнамор’я або праз ламбардскую Італію. Гісторык мастацтваў Д. Д. Суіні выказваецца за прамыя зносіны паміж скрыпторыямі раннехрысціянскай Ірландыі і копцкімі манастырамі Егіпта[3].
Для гэтага новага стылю былі характэрныя падоўжаныя звяры, пераплеценыя ў сіметрычныя фігуры, і ён можа быць датаваны сярэдзінай VII стагоддзя, калі прымаць датыроўкі узораў ў скарбе Сатан-Ху . Найбольш складаныя і насычаныя зоамарфічныя спляценні сустракаюцца ў мастацтве эпохі вікінгаў, а менавіта ва Урнескім стылі (паўстаў ў 1050 годзе), ззе вусікі лісцяных арнаментаў пераплятаюцца са стылізаванымі жывёламі[4].
Росквіт паўночнаеўрапейскага спляцення прыйшоўся на астраўное мастацтва Брытанскіх астравоў, дзе арнаменты ў звярыным стылі Паўночнай Еўропы аб’ядналіся з вузлапляценнем стужкамі і хрысціянскімі ўплывамі ў такіх працах як Келская кніга і Крыж Конга . Цэлыя дывановыя старонкі былі ілюмінаваныя абстрактнымі матывамі, уключаючы шырокае выкарыстанне спляцення, а каменныя высокія крыжы спалучалі панэлі са спляценнем з панэлямі з выявамі фігур. Спляценне астраўнога мастацтва скапіявалі ў кантынентальнай Еўропе, дастаткова набліжана ў франка-саксонскай школе VIII—XI сталеццяў і менш блізка ў іншых каралінгскіх школах ілюмінавання, дзе існавала традыцыя лісцяных дэкаратыўных арнаментаў. У раманскім мастацтве гэта стала звычайным, а спляценне ў цэлым — значна менш складаным. Аднак часам можна ўбачыць і звярыныя формы.
Ісламскае мастацтва
У ісламскім арнаменце распаўсюджаныя матывы геаметрычных перапляценняў. Яны могуць лічыцца асаблівым відам арабескі. Элементы амеядскай архітэктуры , напрыклад мазаіка падлогі, аконныя рашоткі, разьба і размалёўванне сцен, дэкаратыўная праца па метале VIII—X стагоддзяў, якія змяшчаюць элементы складаных спляценняў, распаўсюджаных у больш познім ісламскім мастацтве. Спляценне можна ўбачыць у куфійскай каліграфіі.
Паўднёвая Еўропа
Спляценне і вузлы часта сустракаюцца ў візантыйскім мастацтве, працягваючы рымскае выкарыстанне, але яны мелі вялікага пашырэння. Адным з важкіх прыкладаў распаўсюджанага рэгіянальнага выкарыстання спляцення з’яўляецца спляценне з трох стужак , якое можна назираць у ранне -сярэднявечнай Харватыі на каменных рэзьбах IX—XI сталеццяў.
Remove ads
Галерэя
- Наплечные зашпількі з пераплеценымі схематычнымі жывёламі, пахавання Сатан-Ху, пачатак VII стагоддзя.
- Спляценне ранняга перыяду астраўнога мастацтва, старонкі Евангелля Дарэмскага сабора, сярэдзіна VII ст.
- Астраўное спляценне жывёл і вузлоў, Евангелле з Ліндзісфарна, пачатак VIII ст.
- Старонка з Кнігі Дзімы з простымі межамі ў стылі спляцення, VIII ст.
- Кіркядскі камень, Аберлема, Шотландыя, каля 800
- Рунічны камень Ärentunar з пераплеценымі жывёламі, Апланд, Швецыя
- Дэталь упрыгожанай буквіцы "T" з запаўненнем спляценнем стужкамі і матывам пераплеценых жывёл, Келская кніга, каля 800
- Фрагмент англа-саксонскага крыжа IX стагоддзя, знойдзены ў манастыры Святога Освальда, Глочэстэр
- Надпіс харвацкага караля Сцяпана Држыслава, канец X ст.
- Дывановая старонка з арабскага ілюмінаванага манускрыпту, XI ст.
- Разьба на Крыжы Конга, ірландскім працэсійным крыжы, упрыгожаным элементамі астраўнога мастацтва і Урнескага стылю, пачатак XII ст[5].
- Раманскае спляценне, лісцяны арнамент і вузлы, Францыя, каля 1175 - 1195
- Фоліа з манускрыпту Карану з пераплеценымі краямі, 1182
- Раманскае спляценне, буквіца, запоўненая фігурамі, Паўночная Англія, 1190-1200.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads