Спіс прэзідэнтаў Бразіліі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Да 1889 года Бразілія была манархіяй. У 1806 годзе партугальскі кароль Жуан VI, ратуючыся ад напалеонаўскіх войнаў, перанёс свой двор у Рыа-дэ-Жанэйра, стаўшы, тым самым, першым еўрапейскім манархам, які кіраваў метраполіяй з калоніі. У 1821 годзе ён вярнуўся ў Партугалію, прызначыўшы сына віцэ-каралём, а ў 1822 годзе яго сын Педру I адмовіўся падпарадкоўвацца рашэнню партугальскага парламента аб роспуску віцэ-каралеўства і абвясціў незалежнасць Бразіліі. У 1831 годзе ён адрокся ад прастола на карысць свайго сына Педру II. Апошні быў зрынуты ў 1889 годзе ў выніку ваеннага перавароту. З гэтага моманту Бразілія стала прэзідэнцкай рэспублікай. Ніжэй прыведзены спіс яе прэзідэнтаў.

Remove ads

Старая рэспубліка (1889—1930)

Пасля абвяшчэння рэспублікі маршал Дэадору да Фансека сфарміраваў часовы ўрад. Праз тры гады, у 1891 годзе, была прынята канстытуцыя, складзеная на ўзор Канстытуцыі ЗША. Дэадору да Фансека быў выбраны прэзідэнтам у Кангрэсе паводле новай канстытуцыі. На пасаду прэзідэнта маглі балатавацца толькі дастаткова багатыя кандыдаты, і прэзідэнты па чарзе паходзілі з двух штатаў — Сан-Паўлу і Мінас-Жэрайс.

У 1930 годзе, калі Бразілія знаходзілася ў цяжкім эканамічным становішчы ў выніку Вялікай дэпрэсіі ў ЗША, адбылася рэвалюцыя, і Старая Рэспубліка перастала існаваць. Прэзідэнт Вашынгтан Луіс, які паходзіў з Сан-Паўлу, парушыў правіла чаргавання штатаў і падтрымаў новага кандыдата, Жуліу Прэстыса, таксама з Сан-Паўлу. Прэстыс быў выбраны, але так і не заняў пасаду, з прычыны таго, што Луіс быў зрынуты за тры тыдні да заканчэння тэрміна.

Больш інфармацыі Партрэт, Прэзідэнт ...
Remove ads

Перыяд 1930—1945

Больш інфармацыі Партрэт, Прэзідэнт ...
Remove ads

Рэспубліка 1946 года

У 1945 годзе Варгас быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту, але пасля быў ізноў выбраны прэзідэнтам. Падчас гэтай так званай Другой рэспублікі палітыка вызначалася суперніцтвам трох партый: левай Бразільскай рабочай партыяй і правацэнтрысцкай сацыял-дэмакратычнай, якія падтрымлівалі Варгаса, а таксама правага Нацыянальна-дэмакратычны саюз, які знаходзіўся ў апазіцыі да яго. Другая рэспубліка была палітычна нестабільная, пасля самагубства Варгаса ў 1954 годзе большасць прэзідэнтаў заставаліся ва ўладзе толькі на кароткія тэрміны. Галасаванне за прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта праводзілася раздзельна. Апошні з прэзідэнтаў гэтай рэспублікі, Жуан Гуларт, быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту, пасля чаго ў Бразіліі на працяглы перыяд была ўсталявана ваенная дыктатура.

Больш інфармацыі Партрэт, Прэзідэнт ...
Remove ads

Ваенная дыктатура (1964—1985)

Больш інфармацыі Партрэт, Прэзідэнт ...
Remove ads

Новая рэспубліка (з 1985 года)

Thumb
Прэзідэнцкі штандар Бразіліі

У канцы 1980-х гадоў пачаўся працэс паступовага пераходу да грамадзянскага кіравання. У 1985 годзе, калі скончыўся тэрмін апошняга ваеннага прэзідэнта, Танкрэду Невіс быў выбраны на пасаду прэзідэнта Камісіяй выбаршчыкаў, але памёр да ўступлення на пасаду. Першым грамадзянскім прэзідэнтам з 1964 года стаў Жазэ Сарней. У 1988 годзе была прынята новая канстытуцыя, па якой прэзідэнта пачалі выбіраць усенародным галасаваннем. З 1955 года дазваляецца абранне прэзідэнта на другі тэрмін.

Больш інфармацыі Партрэт, Прэзідэнт ...
Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads