Стабна (Смаленскі раён)

мястэчка ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стабна (руск.: Стабна) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 128 жыхароў (2007).

Хуткія факты Стабна, Краіна ...
Remove ads

Назва

Назва вёскі ад назвы рэчкі Стабна (прыток Дняпра), на якой паселішча знаходзіцца. Рачная назва Стабна балцкага паходжання, ад балцкага stabin- «каменны, камяністы», звязанага з прускім stabis «камень»[1].

Геаграфія

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на поўнач ад Смаленска, ля аўтадарогі Смаленск — Холм — Дзямідаў, на правым беразе ракі Стабна. Уваходзіць у склад Стабенскага сельскага паселішча. Аўтобусныя зносіны са Смаленскам.

Эканоміка

Аптэка, Смаленская цэнтральная раённая бальніца, санаторый-прафілакторый Смаленскага аўтаагрегатнага завода, крамы. Смаленская мытня, склады часавага захоўвання.

Славутасці

  • Абеліск на брацкай магіле 72 воінаў Савецкай Арміі, загінулых у 1941—1943 гг.
  • Скульптура на брацкай магіле 650 воінаў Савецкай Арміі, загінулых у 1941—1943 гг.
  • Абеліск на магіле партызанкі Лідзіі Младавай, загінулай у 1942 годзе.

Зноскі

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads