Стабна (Смаленскі раён)
мястэчка ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стабна (руск.: Стабна) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 128 жыхароў (2007).
Remove ads
Назва
Назва вёскі ад назвы рэчкі Стабна (прыток Дняпра), на якой паселішча знаходзіцца. Рачная назва Стабна балцкага паходжання, ад балцкага stabin- «каменны, камяністы», звязанага з прускім stabis «камень»[1].
Геаграфія
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на поўнач ад Смаленска, ля аўтадарогі Смаленск — Холм — Дзямідаў, на правым беразе ракі Стабна. Уваходзіць у склад Стабенскага сельскага паселішча. Аўтобусныя зносіны са Смаленскам.
Эканоміка
Аптэка, Смаленская цэнтральная раённая бальніца, санаторый-прафілакторый Смаленскага аўтаагрегатнага завода, крамы. Смаленская мытня, склады часавага захоўвання.
Славутасці
- Абеліск на брацкай магіле 72 воінаў Савецкай Арміі, загінулых у 1941—1943 гг.
- Скульптура на брацкай магіле 650 воінаў Савецкай Арміі, загінулых у 1941—1943 гг.
- Абеліск на магіле партызанкі Лідзіі Младавай, загінулай у 1942 годзе.
Зноскі
- В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads