Станіслаў Аляксандр Цеханавецкі

(1853—1918) дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Аляксандр Канстанцін Эмануэль Іосіфавіч (Паўлавіч) Цеханавецкі (польск.: Stanisław Aleksander Konstanty Emanuel Ciechanowiecki; 18 снежня 1853, в. Бачэйкава — 5 студзеня 1918) — дыпламат.

Хуткія факты Станіслаў Аляксандр Цеханавецкі, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Паўла Цеханавецкага і Александрыны з Рызнічаў.

Атрымаў адукацыю ў Парыжы, у англійскім Стоўніхёрсце[en] і ў пецярбургскім элітным Мікалаеўскім кавалерыйскім вучылішчы. У 1872—1877 гадах служыў унтэр-афіцэрам у царскай арміі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў.

З 1880 г. дыпламат. З 1908 года генеральны консул у Марселі. Правадзейны стацкі саветнік[2]. У 1916 годзе быў звольнены і выйшаў на пенсію без права на эмерытуру. Памёр праз два гады і быў пахаваны ў Версалі ў пахавальні сям’і Фарсанс (Forsanz).

Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1907, Расія)
  • Медаль «У памяць руска-турэцкай вайны 1877—1878» (1878, Расія)
  • Ордэн Збавіцеля 5-й ступені (1888, Грэцыя)
  • Ордэн Такоўскага крыжа (1889, Сербія)
  • Ордэн Князя Данііла I 4-й ступені (1889, Чарнагорыя)
  • Ордэн Камбоджы 4-й ступені (1890, Францыя)
  • Ордэн Цэрынгенскага льва (1891, Бадэн)
  • Ордэн Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вісозскай 1-й ступені (1901, Партугалія)
  • Ордэн Ізабелы Каталіцкай 2-й ступені (1909, Іспанія)
Remove ads

Зноскі

  1. Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. RachubaWarszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q9379197'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11686050'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q22114975'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130211270'></a>
  2. Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0276-8.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads