Станіслаў Казімір Касакоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Казімір Касакоўскі
Remove ads

Станіслаў Казімір Касако́ўскі (польск.: Stanisław Kazimierz Kossakowski; 3 ліпеня 1837, в. Вайткушкі, Вількамірскі павет, Віленская губерня4 лістапада 1905) — генеалог і мемуарыст[4].

Хуткія факты Станіслаў Казімір Касакоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Касакоўскіх. Сын Станіслава Шчэнснага Касакоўскага, старшыні Герольдыі Каралеўства Польскага[4].

У 1858 годзе па пратэкцыі бацькі атрымаў чыноўніцкую пасаду ў Герольдыі. У 1865—1867 гадах займаў пасаду віцэ-рэферэндара Дзяржаўнай рады Каралеўства Польскага, быў членам Рэгулявальнага камітэта Варшавы, меў званне камергера[4].

У 1876—1885 гадах — ганаровы міравы суддзя Вількамірскага павета[4].

Валодаў маёнткамі Вайткушкі, Вялікая Бераставіца, Ляхавіцкім графствам з мястэчкам Ляхавічы, а таксама зямельнымі ўладаннямі ў Расіі[4].

Актыўна ўдзельнічаў у тэатральным жыцці Вільні і Варшавы, быў адным з пачынальнікаў фатаграфіі ў краі[4].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Займаўся даследаваннем генеалогіі і гісторыі шляхецкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы (у тым ліку Касакоўскіх, Хадкевічаў, Гедройцаў, Чацвярцінскіх), якія былі сабраны ў «Гістарычна-генеалагічных манаграфіях» (у выданні ўдзельнічаў і Ю. Бляшчынскі)[4].

Касакоўскі крытычна абагульніў навуковыя звесткі папярэднікаў і быў першым генеалогам, хто шырока выкарыстоўваў дакументы Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве, а таксама матэрыялы прыватных архіваў Беларусі і Літвы[4].

Шмат матэрыялаў пра шляхту ВКЛ даслаў Т. Жыхлінскаму для шматтомнай працы «Залатая кніга польскай шляхты» і А. Банецкаму для «Польскага гербоўніка»[4].

Яго працы вызначаюцца дакладнасцю, багатай інфармацыяй і крытычным аналізам папярэдніх даследаванняў. Пакінуў мемуары і дзённікі[4].

Remove ads

Творы

  • Monografie historyczno-genealogiczne niektórych rodzin polskich. — Warszawa, 1859—1872 (T. 1, 2 wyd. 1876).
  • Trzeci Maj i Targowica. — Kraków, 1890.
  • Wspomnienia z przeszłości spisane dla dzieci i wnuków: Wyjątki // Materiały do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. — Buenos Aires – Paryż, 1974. — T. 6.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads