Тэадор Жыхлінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэадор Жыхлі́нскі (польск.: Teodor Żychliński; 25 чэрвеня 1836, Гжыміслаў каля Сьрэма, Польшча — 26 жніўня 1909, Познань) — польскі гісторык, генеалог і публіцыст[2].
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкай сям’і[2]. Служыў паручнікам артылерыі ў прускай арміі. Пазней перасяліўся ва Уроцлаў, дзе ў 1863 годзе ўдзельнічаў у канспірацыйным руху, а пасля жыў у Познані[2].
У 1864—1876 гадах быў рэдактарам газет «Dziennik Poznański» («Пазнанскі дзённік») і «Kurier Poznański» («Пазнанскі кур’ер»)[2].
Навуковая дзейнасць
Аўтар шматлікіх гістарычна-генеалагічных даследаванняў. Асноўная праца — шматтомная «Залатая кніга польскай шляхты» («Złota księga szlachty polskiej», т. 1—31, Познань, 1879—1908), якая змяшчае 521 гістарычна-генеалагічны нарыс шляхецкіх родаў Рэчы Паспалітай[2].
Нарысы пра роды Вялікага Княства Літоўскага (у тым ліку Агінскіх, Белазораў, Бжастоўскіх, Вайніловічаў, Валадкевічаў, Касакоўскіх, Нарушэвічаў, Пацаў, Плятэраў, Ромераў, Сангушкаў, Сяляваў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Храпавіцкіх і іншых) вылучаюцца высокім узроўнем апрацоўкі і дакладнасцю[2]. Шмат матэрыялаў пра шляхту ВКЛ Жыхлінскаму даслаў Станіслаў Казімір Касакоўскі[3].
Remove ads
Творы
- Żywot Tadeusza Kościuszki. — Poznań, 1876.
- Kronika żałobna rodzin wielkopolskich od 1863—1876 r. — Poznań, 1877.
- Złota księga szlachty polskiej. — T. 1-31. — Poznań, 1879—1908.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads