Станіслаў Казімір Касакоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Казімір Касако́ўскі (польск.: Stanisław Kazimierz Kossakowski; 3 ліпеня 1837, в. Вайткушкі, Вількамірскі павет, Віленская губерня — 4 лістапада 1905) — генеалог і мемуарыст[4].
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Касакоўскіх. Сын Станіслава Шчэнснага Касакоўскага, старшыні Герольдыі Каралеўства Польскага[4].
У 1858 годзе па пратэкцыі бацькі атрымаў чыноўніцкую пасаду ў Герольдыі. У 1865—1867 гадах займаў пасаду віцэ-рэферэндара Дзяржаўнай рады Каралеўства Польскага, быў членам Рэгулявальнага камітэта Варшавы, меў званне камергера[4].
У 1876—1885 гадах — ганаровы міравы суддзя Вількамірскага павета[4].
Валодаў маёнткамі Вайткушкі, Вялікая Бераставіца, Ляхавіцкім графствам з мястэчкам Ляхавічы, а таксама зямельнымі ўладаннямі ў Расіі[4].
Актыўна ўдзельнічаў у тэатральным жыцці Вільні і Варшавы, быў адным з пачынальнікаў фатаграфіі ў краі[4].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займаўся даследаваннем генеалогіі і гісторыі шляхецкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы (у тым ліку Касакоўскіх, Хадкевічаў, Гедройцаў, Чацвярцінскіх), якія былі сабраны ў «Гістарычна-генеалагічных манаграфіях» (у выданні ўдзельнічаў і Ю. Бляшчынскі)[4].
Касакоўскі крытычна абагульніў навуковыя звесткі папярэднікаў і быў першым генеалогам, хто шырока выкарыстоўваў дакументы Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве, а таксама матэрыялы прыватных архіваў Беларусі і Літвы[4].
Шмат матэрыялаў пра шляхту ВКЛ даслаў Т. Жыхлінскаму для шматтомнай працы «Залатая кніга польскай шляхты» і А. Банецкаму для «Польскага гербоўніка»[4].
Яго працы вызначаюцца дакладнасцю, багатай інфармацыяй і крытычным аналізам папярэдніх даследаванняў. Пакінуў мемуары і дзённікі[4].
Remove ads
Творы
- Monografie historyczno-genealogiczne niektórych rodzin polskich. — Warszawa, 1859—1872 (T. 1, 2 wyd. 1876).
- Trzeci Maj i Targowica. — Kraków, 1890.
- Wspomnienia z przeszłości spisane dla dzieci i wnuków: Wyjątki // Materiały do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. — Buenos Aires – Paryż, 1974. — T. 6.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
