Станіслаў Вячаслававіч Кляшчук
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Кляшчук (нар. 11 красавіка 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскага «Дынама», дзе з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, але не выратаваў каманду ад вылету ў Другую лігу. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў дубль «Дынама», а ў ліпені 2019 года быў арандаваны «Смалявічамі»[4], дзе быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі.
У лютым 2020 года перайшоў у «Крумкачы» на правах арэнды. Правёў 9 матчаў у Першай лізе, чаргуючыся на полі з Валерыем Фамічовым і Іванам Санько. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Дынама», у 2021 годзе гуляў за дубль.
У лютым 2022 года адправіўся ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[5]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 чэрвеня 2022 года ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. Таксама згуляў за каманду ў двух матчах Кубка Беларусі, аднак больш на полі не з’яўляўся, быў рэзервовым брамнікам.
У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта з «Дынама» падпісаў паўнавартаснае пагадненне з «Энергетыкам-БДУ»[6]. У сезоне 2023 стаў асноўным брамнікам каманды.
У студзені 2024 года пакінуў сталічны клуб[7] і падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[8].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2016 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы (заставаўся на лаўцы запасных), а ў сакавіку 2017 года ў элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы (выйшаў на поле ў адным матчы).
У кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
14 лістапада 2019 года правёў свой адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Славакіі (0:3).
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads