Станіслаў Мараўскі (мемуарыст)

урач, мемуарыст, пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Мараўскі (мемуарыст)
Remove ads

Станіслаў Мараўскі (22 ліпеня 1802, маёнтак Міцкуны Лаварышскай парафіі пад Вільняй1853, Устроні, Троцкі павет) — доктар медыцыны, мемуарыст.

Хуткія факты Станіслаў Мараўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Апалінарыя Мараўскага і Мар’яны з Сямашкаў, нарадзіўся ў матчыным маёнтку. Апалінарый Мараўскі — шамбалян караля Станіслава Аўгуста, вядомы чалавек свайго часу, падтрымліваў сяброўства з многімі інтэлектуаламі, браў удзел у паўстанні 1794 года, асабіста ведаў Тадэвуша Касцюшку і Якуба Ясінскага, быў масонам[2].

Бацькі былі вельмі заможнымі, узялі шлюбам па каханні, але ў 1810 годзе развяліся па ініцыятыве Апалінарыя, прычыны разводу ў крыніцах не адзначаюцца. Каб паскорыць развод, звярталіся нават да імператара Аляксандра I. Мар’яна пасялілася ў Вільні, захварэла на сухоты і памерла ў 1813 годзе, пахавана на Бернардынскіх могілках, магіла не захавалася[2].

Станіслаў жыў з бацькам і яго другой жонкай Юзэфай з Храпавіцкіх (1770—1842), якая як магла спрыяла пасынку, але дзяцінства яго было няпростым, у асноўным ад стаўлення бацькі, на дзіва рэзкага, строгага і суровага да адзінага сына[2].

Урэшце, аднак, Станіслава выхавалі здаровым і далі выдатную адукацыю. Спачатку яго вучылі гувернёры — Міхал Канарскі, перакладчык з французскай мовы (потым вучыў Шчаснага Патоцкага), і Захар Нямчэўскі, будучы прафесар матэматыкі Віленскага ўніверсітэта і дэкан факультэта. Потым навучаўся ў Ковенскай павятовай школе, якую скончыў у 1818 годзе[2].

Настаяннем бацькі Станіслаў паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1823 годзе і абараніў ступень доктара медыцыны. Вучоба Мараўскага прыпала на гады максімальнага развіцця Віленскага ўніверсітэта і кульмінацыю руху філарэтаў сярод моладзі. Мараўскі браў удзел у гэтым руху, прыняты ў яго сакавіком 1819 года з псеўданімам «Патрокл» і 15 сакавіка прачытаў даклад «Пра свабоду народа», а 7 чэрвеня «Жыццё і справы кардынала Рышэльё». Яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце быў звязаны з А. Міцкевічам, Т. Занам. Станіслаў Мараўскі ўнік суда над філарэтамі і выгнання з краю. Па сямейнай традыцыі быў членам масонскай ложы Litwin Gorliwy[2].

Ад настойлівай апекі бацькі паехаў у Пецярбург, жыў там у 1827 і 1829—1838 гадах, меў лекарскую практыку, атрымаў ордэн св. Ганны падчас эпідэміі халеры. Падтрымліваў сувязь з Адамам Міцкевічам, сябраваў з піяністкай М. Шыманоўскай, мастакамі Ю. Аляшкевічам і В. Смакоўскім[2].

Паехаў у Парыж пра справах спадчыны, якая дасталася яму па дзядзьку. Зблізіўся з эміграцыяй і мусіў стаць сватам шлюбу Цэліны Шыманоўскай (1812—1855) з Адамам Міцкевічам, з якім зноў сустрэўся ва Францыі ў 1833 годзе[2].

Пасля смерці бацькі ў 1838 годзе пасяліўся ў маёнтку Устронь Троцкага павета, дзе пісаў свае мемуары. У 1845—1846 гадах жыў у Варшаве[2].

Сучаснікі характарызавалі Станіслава Мараўскага як мізантропа, што бачна і з яго ўспамінаў[2].

Памёр у 1853 годзе ва Устронях, пахаваны ў капліцы ў Неманюнах Троцкага павета[2].

Remove ads

Успаміны

Успаміны Станіслава Мараўскага неаднаразова выдаваліся, перакладзены на літоўскую мову. Меней суб’ектыўныя ўспаміны Мараўскага пра жыццё ў Пецярбургу перакладзены і на рускую мову[3].

На беларускую мову віленскія ўспаміны пераклаў з каментарамі Леанід Лаўрэш, яны датычаць таксама Лідчыны, Ашмяншчыны, Наваградчыны. У перакладзе ёсць лакуны, у асноўным яны датычаць біяграфій Бенігсена, Зубава і іншых, а таксама адмоўных характарыстыкі непрыяцеля Станіслава Мараўскага — Навамейскага і іншых, на думку Лаўрэша, суб’ектыўных і малакаштоўных частак пра невядомых цяпер асоб, але лакуны агулам не перавышаюць некалькіх старонак кнігі. Ёсць і іншыя асаблівасць, пададзеныя ў раздзеле «Ад перакладчыка» выдання[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads