Станіслаў Сангін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Сангі́н (Со́нгін) герба «Шранява»[1] (каля 1818 — 15 лютага 1863, каля Рэчыцы Пружанскага павета, Расійская імперыя) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху.
Remove ads
Біяграфія
Гродзенскі чыноўнік. Выступаў у віленскім друку з артыкуламі на эканамічныя тэмы, быў абраны ў Віленскую археалагічную камісію, збіраў экспанаты для Віленскага музея старажытнасцей. Па выхадзе ў адстаўку працаваў упраўляючым маёнтку ў Бельскім павеце.
Паплечнік Кастуся Каліноўскага. Разам з Феліксам Ражанскім і Валерам Урублеўскім прымаў удзел у выданні і распаўсюдзе «Мужыцкай праўды». Сфарміраваў у Сямятычах паўстанцкі атрад[2], удзельнічаў у выправе Рамана Рагінскага ў глыб Беларусі. 1 лютага (13 лютага) 1863 аб’яднаны атрад Сангіна і Браніслава Рыльскага захапіў Пружану. Праз два дні загінуў у баі пад Рэчыцай[3] (цяпер у Камянецкім раёне).
Яго жонка Багуміла (у дзявоцтве Барташэвіч) памерла 3 снежня 1868 у Карклінах[4]. Мелі сына Мацея.
Remove ads
Зноскі
- Noble families in Lithuania: The Songin family (англ.). — У раздзеле «Songin family with Sreniawa coat of arms» згадваецца маёнтак каля Карклінаў, якім род валодаў ужо ў 1595. Менавіта тут нарадзіўся сын і памерла жонка С. Сангіна (гл. далей). Праверана 26 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
- Franciszek Malczewski.. Bitwa Siemiatycka — 6—7. II. 1863 (польск.)(недаступная спасылка). Głos Siemiatycz On Line. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011. Праверана 26 кастрычніка 2011.
- Эдвард Зайкоўскі.. За зямлю і за волю . Культурна-асветніцкі клуб «Спадчына». Праверана 26 кастрычніка 2011.
- Jean-Pierre Sangin.. Rodzina Songinow (англ.)(недаступная спасылка). LaFamille. Personal Ancestral File. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 26 кастрычніка 2011.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads