Старыя хрысціянскія могілкі (Верхнядзвінск)
могілкі ў Верхнядзвінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старыя хрысціянскія могілкі, таксама Старыя могілкі, Гарадскія могілкі — могілкі ў Верхнядзвінску. Знаходзяцца ў цэнтральнай частцы горада паміж ракой Заходняя Дзвіна і вуліцай Савецкай. Старэйшы і буйнейшы некропаль горада.
Могілкі займаюць плошчу каля 17 гектараў і размешчаны на прыродным узгорку (у цэнтры), надпоймавай правабярэжнай тэрасе Дзвіны (заходняя частка) і раўніне ўздоўж вуліцы Савецкай (усходняя частка).
Дакладны час узнікнення могілак невядомы. Самыя старыя з захаваўшыхся падаванняў датуюцца канцом XVIII — пачаткам ХІХ стагоддзя. На той час могілкі знаходзіліся па-за межамі населенага пункта прыкладна за 500 метраў на поўдзень ад жылой забудовы Дрысы. З часам, з-за таго, што развіццё мястэчка (пазней — горада) было абмежавана рэкамі Дзвіна і Дрыса амаль з усіх бакоў, акрамя паўднёвага, могілкі хутка апынуліся аточанымі жылой забудовай. Пэўны час могілкі з’яўляліся фактычна мяжой населенага пункта, за якой пачыналіся Полацкі тракт (на паўднёвы ўсход) і Дзісненскі тракт (на поўдзень узжоўж Дзвіны).
Да апоўняй чвэрці ХХ стагоддзя на пагорку ў цэнтры могілак існавала драўлялая праваслаўная царква, пабудаваная ў ХІХ стагоддзі ў традыцыях беларускага драўлянага дойлідства, якая ў савецкія часы не выкарыстоўвалася. Храм меў высокую страху з дранкі альбо гонты, з двума крутымі скатамі. У 1990 годзе царква была разабрана на бярвенні, перавезена ў мястэчка Асвея, дзе была адноўлена і сёння лічыцца самым паўночным храмам Беларусі.
Захавалася ўваходная брама з паўцыркульным праёмам ля паўнона-ўсходняга кута, пабудаваная з чырвонай цэглы ў ХІХ стагоддзі ў неараманскім стылі. Вянчае браму праваслаўны крыж, усталяваны ўжо ў ХХІ стагоддзі. Таксама часткова захавалася цэнтральная алея могілак, якая вяла ад брамы да царквы.
Асноўная маса пахаванняў маркіравана як хрысціянскія: праваслаўныя, каталіцкія, лютэранскія і інш. (маюць адпаведны крыж), сустракаюцца пахаванні без пазначэння канфесійнай прыналежнасці ці маркіраваныя пяціканцовай зоркай.
Да канца ХХ стагоддзя гэта былі асноўныя (акрамя Яўрэйскіх) могілкі горада. Са з’яўленнем новых гарадскіх камунальных могілак у лясным масіве паміж вёскамі Яніна і Бялькоўчына на паўночны ўсход ад горада могілкі на беразе Дзвіны пачалі пазначаць «старымі» ці «гарадскімі».
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads