Стракатка спірэйная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стракатка спірэйная (Neptis rivularis) — дзённы матылёк з сямейства німфалід.
Remove ads
Выгляд

Даўжыня пярэдняга крыла імага — 18-29 мм. Верх крылаў ад цёмна-карычневага да чорнага, з мноствам буйных і больш дробных белых плям. Ніз карычневы, з белымі плямамі. Самкі буйней самцоў і нясуць на крылах больш шырокія белыя перавязі.
Распаўсюджанне
Еўразія, Паўднёвая Францыя, Швейцарыя, Паўночная Італія, Аўстрыя, поўнач Балканскага паўвострава, Паўднёва — Усходняя Польшча, Чэхія, Славакія, Усходняя Еўропа, Паўднёвая Сібір, Манголія, Паўночны Кітай, Карэя і Японія.
Спосаб жыцця
Filipendula ulmaria. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 | ||||||||||
Біятопы
Даліны рэк і ручаёў, купкі кустоў, узлескі і паляны сярод разрэджаных лісцяных лясоў. У горы падымаецца да вышыні 1300-1500 м над узроўнем мора.
Час лёту
У залежнасці ад сезону і шыраты развіваецца ў адным або ў двух пакаленнях. Першае пакаленне з'яўляецца ў канцы мая і лётае да пачатку ліпеня. Другое пакаленне лётае ў канцы ліпеня і ў жніўні. Самцы праяўляюць тэрытарыяльныя паводзіны, ахоўваючы абраны ўчастак ад іншых самцоў. Матылі рэдка наведваюць кветкі, у асноўным сустракаюцца на вільготнай зямлі ля ручаёў або экскрыментах. Маладыя вусені, нашчадкі другога пакалення, для зімоўкі майструюць з лісця кокан і акукляюцца ў пачатку мая.
Кармавыя расліны вусеняў
Filipendula, у асаблівасці Filipendula ulmaria, бружмель (Lonicera), валжанка звычайная (Aruncus dioicus), спірэя (Spiraea), у асаблівасці Spiraea chamaedryfolia і Spiraea salicifolia.
Падобныя віды ў Еўропе
- Стракатка травяная (Neptis sappho)
- Стужачнік Каміла (Limenitis camilla)
- Limenitis reducta
Заўвагі па ахове
Уключаны ў Чырвоную кнігу Польшчы ў 2001 годзе, ахоўваецца ў Славакіі[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

