Стэвія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэвія
Remove ads

Стэвія (Stévia) — род шматгадовых раслін сямейства Астравыя, які ўключае каля 260[2] відаў траў і хмызнякоў з Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Дзікімі віды растуць на паўзасушлівых тэрыторыях ад раўнін да горных раёнаў. Стэвія дае насенне, але толькі малы працэнт яго прарастае. Пры культываванні значна больш эфектыўны вегетатыўны метад размнажэння.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Хмызняк, паўхмызняк, шматгадовая або аднагадовая трава, вышынёй 50-120 см і вышэй. Сцябло прамастаячае, звычайна галінастае. Лісце сцябловае, супратыўнае або чаргаванае, чэрашковае або сядзячае, дэльтападобнае, ланцэтнае, ланцэтна-эліптычнае, ланцэтна-лінейнае, эліптычна-даўгаватае, лінейнае або яйкападобнае.

Кошыкі сабраны ў друзлыя або густыя шчыткападобныя агульныя суквецці. Абгортка больш ці менш цыліндрычная, 2-3 мм дыяметрам. Кветаложа плоскае або выпуклае. Па 5-6 кветак у кошыку; вянцы ад пурпуровых да ружовых або белых. Сямянкі прызматычныя або верацёнападобныя, 5-рабрыстыя. Храмасомаў = 11, 12, 17.

Remove ads

Гісторыя вывучэння

Thumb
Здробненае лісце стэвіі мядовай ужываюць як падсалоджвальнік.

Упершыню даследавана ў XVI стагоддзі ва Універсітэце Валенсіі лекарам і батанікам Стэвусам[es], ад прозвішча якога атрымала навуковую назву[3][4]. У расійскіх крыніцах сустракаюцца сцвярджэнні, што расліна названа ў гонар заснавальніка Нікіцкага батанічнага саду Хрысціяна Стэвена[5].

У СССР стэвію прывёз акадэмік Мікалай Вавілаву з экспедыцыі па Лацінскай Амерыцы ў 1934 годзе[6], гэтыя ўзоры захоўваюцца ва Усерасійскім інстытуце раслінаводства[6].

Remove ads

Прымяненне

На працягу стагоддзяў індзейцы племя гуарані на тэрыторыі сучасных Бразіліі і Парагваю спажывалі некаторыя віды Стэвіі, асабліва Stevia rebaudiana, якую яны называлі ka’a he'ê («салодкая трава»), як падсалоджвальнікі да матэ і іншых медыцынскіх гарбат, для лячэння пякоткі і іншых хвароб. Апошнім часам на стэвію як на цукразамяшчальнік зноў звярнулі павышаную ўвагу з прычыны ўзрослых патрэб для малакаларыйнай і нізкасахарнай дыеты. Як цукразамяшчальнік і падсалоджвальнік яе шырока ўжываюць у Японіі, ЗША і Канадзе. Медыцынскія даследаванні таксама паказалі добрыя вынікі выкарыстання стэвіі для лячэння атлусцення[7] і гіпертаніі[8][9].

У 1931 годзе французскія хімікі М. Брыдэль і Р. Лаўей вылучылі са стэвіі гліказіды, якія і надаюць расліне салодкі густ[5]. Экстракты, якія атрымалі назвы стэвіязіды (англ.: steviosides) і рэбаўдыязіды (англ.: rebaudiosides), апынуліся саладзей цукрозы у 250—300 разоў. Адчуванне салодкасці ад стэвіі надыходзіць павольней за звычайны цукар, але працягваецца даўжэй. Аднак, асабліва пры высокай канцэнтрацыі, яно можа мець горкі паслясмак або асадак лакрыцы. Стэвія не ўплывае значна на колькасць глюкозы ў крыві, таму яе раяць хворым на дыябет і пры іншых вугляводных дыетах.

У пачатку 1970 года японцы пачалі культываваць стэвію як альтэрнатыву штучным падсалоджвальнікам, такім як цыкламат і сахарын, якія падазравалі як канцэрагенныя. Як падсалоджвальнік звычайна выкарыстоўваюць лісце расліны, яго вадзяны экстракт і вылучаныя стэвіязіды. Камерцыйнае выкарыстанне стэвіі ў Японіі працягваецца з 1977 года, яе ўжываюць у харчовых прадуктах, безалкагольных напоях і ў сталовым выглядзе. 40 % усяго рынку стэвіі прыпадае менавіта на Японію.

Сёння стэвію культывуюць і шырока ўжываюць у прадуктах харчавання ва ўсходняй Азіі, уключаючы Кітай (з 1984), Карэю, Тайвань, Тайланд і Малайзію; яе таксама можна знайсці на Сэнт-Кітсе і Невісе, у Паўднёвай Амерыцы (Бразіліі, Парагваі і Уругваі), Ізраілі, ва Украіне і ў паўднёвых раёнах Расіі. Кітай — найбуйнейшы экспарцёр экстракту стэвіі — стэвіязіду.

Уплыў на здароўе

Thumb
Стэвія мядовая

Даследванне 2016 года сцвярджае, што стэвіёл можа шкодзіць эндакрыннай функцыі. Гэты эфект быў вядомы здаўна калі стэвію спажывалі як супрацьзачаткавы сродак. Даследванне 2018 года на пацуках падцвердзіла гэта эксперыментальна. Стэвія таксама зніжае ціск у сасудах.

Навуковая праца 1985 года сцвярджае, што стэвіёл (прамысловая вытворная назва стэвіязядаў і рэбаўдыязідаў, двух кампанентаў стэвіі) з’яўляецца мутагенам - гэта значыць агентам, што выклікае мутацыі, і, як следства, канцэрагенам. Выснова была зроблена на падставе даследавання печані лабараторных пацукоў[10]. Аднак гэтае даследаванне было раскрытыкавана з-за працэдуры, што праводзілася такім спосабам, пры якім нават дыстыляваная вада будзе здавацца мутагенам[11]. Далейшыя даследаванні паказалі супярэчлівыя вынікі: адны вопыты на жывёлах дэманстравалі таксічнасць і неспрыяльныя эфекты экстракту, што вызначала стэвію як слабы мутаген; у той час як іншыя вопыты вызначалі яе як бяспечны прадукт[12][13]. Хоць апошнія навуковыя працы канчаткова зрабілі выснову пра бяспеку стэвіі, ведамствы ЗША, якія кантралююць бяспеку ежы і лекаў (галоўным чынам Food & Drug Administration, скарочана FDA), на падставе недахопу канчатковых высноў даследчыкаў выказалі занепакоенасць з нагоды магчымай таксічнасці стэвіі[14][15].

У 2006 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) правяла ўсебаковую ацэнку нядаўніх эксперыментальных даследаванняў стэвіязіду і стэвіёлу, праведзеных на жывёлах і людзях, і зрабіла наступнае заключэнне: «стэвіязіды і рэбаўдыязіды А негенатаксічныя ў лабараторных умовах і на жывым арганізме, генатаксічнасць стэвіёла і некаторых яго акісляльных вытворных, выяўленая ў лабараторных умовах, у натуральных умовах не выяўленая» (англ.: «stevioside and rebaudioside A are not genotoxic in vitro or in vivo and that the genotoxicity of steviol and some of its oxidative derivatives in vitro is not expressed in vivo»)[16]. Справаздача таксама не змяшчае сведчанняў канцэрагеннасці прадукту. Далей у справаздачы пазначана «стэвіязід прадэманстраваў пэўны фармакалагічны эфект у пацыентаў з гіпертаніяй і ў пакутуючых на дыябет другога тыпу» (англ.: «stevioside has shown some evidence of pharmacological effects in patients with hypertension or with type-2 diabetes»)[16] і гаворыцца, што далейшае даследаванне павінна вызначыць належную дазіроўку рэчыва.

На падставе дэкларацыі JECFA (Аб'яднанага камітэта экспертаў па харчовых дабаўках) бяспечнае спажыванне гліказідаў стэвіёлу для чалавека вызначана ў колькасці 4 мг/кг масы цела ў дзень. Стэвіёл таксама быў узгоднены Еўрапейскай камісіяй у 2011 годзе для выкарыстання ў харчовых прадуктах у еўрапейскіх краінах. Гліказіды стэвіёлу таксама былі вызначаны ў ЗША як увогуле прызнаныя бяспечнымі (GRAS).

Экстракты лісця і сыравіны стэвіі не вызначаны як увогуле прызнаныя бяспечнымі, і іх імпарт у ЗША забаронены для выкарыстання ў якасці падсалоджвальнікаў.[17][18]

Remove ads

Віды

Род змяшчае 261 від[2], некаторыя з іх:

  • Stevia aristata D.Don ex Hook. & Arn.
  • Stevia aschenborniana Sch.Bip.
  • Stevia breviaristata Hook. & Arn.
  • Stevia caracasana DC.
  • Stevia elatior Kunth
  • Stevia eupatoria Willd.
  • Stevia incognita Grashoff
  • Stevia jorullensis Kunth
  • Stevia lemmonii A.Gray
  • Stevia lucida Lag.
  • Stevia mandonii Sch.Bip.
  • Stevia micrantha Lag.
  • Stevia monardifolia Kunth
  • Stevia multiaristata Spreng.
  • Stevia origanoides Kunth
  • Stevia ovata Willd.
  • Stevia pilosa Lag.
  • Stevia plummerae A.Gray
  • Stevia pyrolifolia Schltdl.
  • Stevia rebaudiana (Bertoni) Bertoni Стэвія мядовая, ці Стэвія Рэбаўдзі
  • Stevia salicifolia Cav. typus[1]
  • Stevia sanguinea Hieron.
  • Stevia satureifolia (Lam.) Cav.
  • Stevia serrata Cav.
  • Stevia subpubescens Lag.
  • Stevia tomentosa Kunth
  • Stevia triflora DC.
  • Stevia viscida Kunth
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads