Сусветныя гульні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сусветныя гульні — міжнародныя комплексныя спаборніцтвы паводле відаў спорту, якія не ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. Праводзяцца з 1981 года з перыядычнасцю 1 раз у 4 гады, з 2001 года праходзяць пад патранатам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

Арганізатарам Сусветных гульняў з’яўляецца Міжнародная асацыяцыя Сусветных гульняў (IWGA), утвораная ў 1980 годзе па ініцыятыве кіраўнікоў 12 спартыўных федэрацый, якія імкнуліся да папулярызацыі і павышэння статусу сваіх відаў спорту аж да ўключэння іх у Алімпійскую праграму.

На першых Сусветных гульнях, якія прайшлі ў 1981 годзе ў Санта-Клары (ЗША), прынялі ўдзел 1 265 спартсменаў, якія спаборнічалі ў 18 відах спорту. З тых часоў праграма Сусветных гульняў пашырылася больш як у два разы, яе складаюць віды спорту, прызнаныя МАК, але якія не ўваходзяць у Алімпійскую праграму, або выключаныя з яе.

Некаторыя віды, якія прысутнічалі раней на Сусветных гульнях, цяпер прадстаўлены на Алімпіядах (трыятлон, бадмінтон, тэквандо і інш.). Больш таго, па рашэнні МАК, прынятым 12 жніўня 2004 года, прысутнасць асобнага віду спорту на Сусветных гульнях з’яўляецца адным з фактараў для патэнцыйнага траплення яго ў праграму Алімпійскіх гульняў.

Remove ads

Агульныя звесткі пра Сусветныя гульні

Больш інфармацыі Тэрміны правядзення, Месца правядзення ...
Remove ads

Праграма Сусветных гульняў

Віды спорту, уключаныя ў праграму Сусветных гульняў-2009

  • Спартыўная аэробіка
  • Спартыўнае арыентаванне
  • Спартыўныя танцы
  • Торба
  • Тамблінг
  • Фістбол
  • Алтымат фрысбі
  • Мастацкая гімнастыка (асобныя практыкаванні)

Паказальныя віды

  • Веславанне на лодках «Дракон»
  • Пляжны гандбол
  • Софтбол
  • Чукбол
  • Ушу
  • КУДО

Раней у праграму Сусветных гульняў таксама ўваходзілі ці дэманстраваліся:

  • Футбол у залах (AMF правілы)
  • Баскская пелота
  • Водна-маторны спорт
  • Гольф
  • Гонкі на лыжаролерах
  • Кастынг (кіданне блешні)
  • Крыкет
  • Кракет
  • Лакрос
  • Песапала
  • Пола
  • Рокі
  • Самба
  • Серфінг
  • Фларбол і інш.

Увайшлі ў праграму Алімпійскіх гульняў:

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads