Сушаніца балотная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Су́шаніца багнавая[1], сушаніца балотная[1] — кветкавая расліна роду Сушаніца (Gnaphalium) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 5—20[1][2] см. Каранёвая сістэма мае глыбіню да 18[2] см. Сцябло пераважна раскідзіста-галінастае. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, на чаранках. Кветкі ў дробных жаўтавата-белых кошыках, сабраных клубочкамі ў шчыльныя галоўчатыя суквецці і абкружаных даўжэйшым за іх лісцем. Краявыя кветкі песцікавыя, сярэдзінныя — трубчастыя і двухполыя. Плод — сямянка з чубком.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), Паўночнай Амерыкі[3]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, алігатроф, мезатроф[4]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, узлесках, камяністых россыпах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў, на пашах і агародах, аблогах, пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1].
Ахоўваецца на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Палтаўскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны[4]. Від быў занесены ў Чырвоную кнігу Саратаўскай вобласці Расіі (1996)[4][5].
Remove ads
Гаспадарчае значэнне
Лекавая расліна. Пустазелле на пасевах пераважна азімых культур.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Taxon: Gnaphalium uliginosum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- Сушеница топяная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Красная книга Саратовской области: Растения, грибы, лишайники. Животные. (руск.) / Комитет охраны окружающей среды и природных ресурсов Саратовской области. — Саратов: Регион. Приволж. изд-во «Детская книга», 1996. — 264 с. —5000 экз. — ISBN 5-8270-0177-5
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads