Сфакс

горад у Тунісе From Wikipedia, the free encyclopedia

Сфаксmap
Remove ads

Сфакс[1] (араб. صفاقس) — горад у Тунісе, у 270 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны Туніса. Другі па велічыні пасля сталіцы горад Туніса. Адміністрацыйны цэнтр вілаета Сфакс, яго нярэдка называюць «паўднёвай сталіцай» краіны. Порт на Міжземным моры, на ўзбярэжжы заліва Габес. Насельніцтва Сфакса дасягае 340 тыс. жыхароў (2005).

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

Горад заснаваны ў 849 годзе на месцы рымскага горада Тапарура. У XVI стагоддзі на невялікі час быў акупіраваны войскамі караля Сіцыліі Ражэра II. З XVI стагоддзя Сфакс знаходзіўся пад уладай Асманаскай імперыі. Быў цэнтрам пірацтва. У 1881 годзе Сфакс разам з усёй тэрыторыяй сучаснага Туніса апынуўся пад пратэктаратам Францыі.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Транспарт і эканоміка

Дзейнічаюць прадпрыемствы алейнай, тэкстыльнай і хімічнай, металапрацоўчай, гарбарна-абутковай прамысловасці. Важны цэнтр перапрацоўкі фасфатаў. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна па вырошчванню аліўкавых дрэў. Працуе саматужная вытворчасць дываноў і саф’яну. Марскі порт, вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя, аэрапорт.

Гарады-пабрацімы

Славутасці

  • Медына (Стары горад) з рэшткамі крапасных сцен IX стагоддзя.
  • Мячэць Уладара мора (Сідзі Эль-Бахры).
  • Вялікая мячэць Двух старых (Джамі эль-Азузейн) IX—X стагоддзя.
  • Палац Дар Сі-Алі-Нуры (у ім дзейнічае выстаўка народнага мастацтва).
  • Археалагічны музей.
  • Музей мастацтва і народных рамёстваў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads