Сцяпан Елізаравіч Арцёменка
ваенны, двойчы Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяпан Елізаравіч Арцёменка (укр.: Степан Єлизарович Артеменко; 9 (22) студзеня 1913 — 5 мая 1977) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
С. Е. Арцёменка нарадзіўся ў сяле Рацулава Адэскага павета Херсонскай губерні (зараз Малыніўка, Іваніўскі раён, Адэская вобласць, Украіна). У 1927 годзе скончыў школу. У 1935—1937 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З 1937 года ўчастковы ўпаўнаважаны ў раённым аддзеле НКУС. Са жніўня 1941 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік Сталінградскай бітвы, бітвы на Курскай дузе, баёў на тэрыторыі Украіны, Польшчы. Камандзір батальёна маёр Арцёменка вызначыўся ў 1944 годзе пры вызваленні Палесся і ў 1945 годзе ў час прарыву на заходні бераг Віслы і фарсіраванні ракі Одэр. Вайну скончыў у Берліне, дзе быў цяжка паранены.
Пасля вайны працягваў ваенную службу. У 1946 і 1948 гадах скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. Да 1955 года на пасадзе раённага ваеннага камісара ў горадзе Адэса, палкоўнік.
Памёр С. Е. Арцёменка 5 мая 1977 года. Пахаваны ў Адэсе на цэнтральнай алеі Другіх хрысціянскіх могілак.
Remove ads
Узнагароды
- 2 медаля «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- 2 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Аляксандра Неўскага (СССР)
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Медалі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш.
Памяць
- Бюст на радзіме Героя.
- Мемарыяльная дошка на доме ў Адэсе, дзе жыў С. Е. Арцёменка.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 535. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
- Залізний комбат із Роздільної // Одеські вісті Архівавана 21 ліпеня 2015. (укр.)
- Сцяпан Елізаравіч Арцёменка на сайце «Героі краіны»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads