Сцяпан Сцяпанавіч Бірыла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпан Сцяпанавіч Бірыла (14 жніўня 1903, г. Мінск — 15 ліпеня 1978) — беларускі савецкі акцёр. Народны артыст БССР (1955)[1].

Хуткія факты Сцяпан Сцяпанавіч Бірыла, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1918 годзе. Працаваў у тэатрах Волагды, Архангельска, Гомеля, з 1926 г. у БДТ-3, з 1928 г. у Беларускім тэатры імя Я. Купалы. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Дакладнасць вонкавага малюнка ролі, псіхалагічная распрацоўка вобразаў адрозніваюць мастацтва артыста[1].

Ролі

Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Створаныя ім вобразы вызначаліся дакладным знешнім малюнкам, глыбокай псіхалагічнай распрацоўкай: Цывін («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Вашамірскі («Салавей» З. Бядулі), Лютынскі («Канец дружбы» К. Крапівы), Хірт («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Гудзееў, Глуздакоў («Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Секяржыцкі («Амністыя» М. Матукоўскага), Якаў (« Апошнія» М. Горкага), Беркутаў («Ваўкі і авечкі» А. Астроўскага), Ларэнца («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Паляжаеў («Клопатная старасць» Л. Рахманава  (руск.)), Акаёмаў («Машанька» А. Афінагенава  (руск.)), Ксанф («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду)[1], Фярэкіс («Патрабуецца лгун» Дз. Псатаса) і інш[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Бирилло Степан Степанович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.
  2. Бірыла Сцяпан Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads