Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў (Поразава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў (Поразава)map
Remove ads

Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. ў г.п. Поразава (Свіслацкі раён). Створаная каля дарогі на в. Гарнастаевічы. У ансамбль уваходзяць гаспода і парк.

Хуткія факты Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Сядзіба з вышыні, 2021 г.

Гаспода — прамавугольны ў плане будынак, накрыты высокім ламаным дахам. У архітэктуры будынку спалучаюцца рысы барока і класіцызму. Дом узведзены на падмурку з драўляных брусоў. Сцены знадворку ашаляваныя, унутры атынкаваныя. Тры рызаліты (над сярэднім — мансарда) вылучаныя на галоўным фасадзе выступамі, на паркавым — гранёнымі эркерамі з ламанымі шатровымі дахамі. Тарцы дому фланкіраваныя дзвюма двухпавярховымі вежападобнымі алькежамі, завершанымі спічастымі шатровымі дахамі. Цэнтральны ўваход аформлены чатырохслуповым ганкам. У аздобе фасадаў выкарыстаная разьба (балясіны, валюты, ліштвы). Першапачатковая анфіладная планіроўка дому змененая на калідорную. Інтэр’еры не зберагліся.

Парк — рэгулярнай планіроўкі з сістэмай узаемна перпендыкулярных алей. Перад галоўным фасадам гасподы размешчаны круглы партэр. Сярод насаджэнняў пераважаюць таполя і ліпа.

У будынку размешчана бальніца. Ансамбль — помнік рэспубліканскага значэння.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads