Сямён Яфімавіч Шпіленя
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямён Яфімавіч Шпіле́ня[1] (1 лютага 1916 — 1998) — вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, урач, педагог, доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1970).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Языль (сучасны аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў вясковую чатырохкласную школу ў 1929 годзе, вучыўся ў школе сялянскай моладзі ў вёсцы Горкі.
У 1931 годзе паступіў у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які скончыў у 1934 годзе і быў накіраваны ў Ціміразеўскую акадэмію. У 1935—1936 гадах працаваў настаўнікам хіміі і біялогіі ў вёсцы Горкі. У 1936 годзе паступіў на біялагічны факультэт Ленінградскага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна, які скончыў у 1940 годзе і застаўся ў аспірантуры пры ім.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у батальён народнага апалчэння інстытута. З сакавіка 1942 года знаходзіўся ў санітарным аддзеле 67-й арміі на Ленінградскім фронце[2]. Удзельнічаў у баявых дзеяннях па абароне Ленінграда, зняццю яго блакады, вызваленні Ленінградскай вобласці і Прыбалтыкі[2].
Пасля вайны займаў пасаду старшага афіцэра ў Ваенна-медыцынскім упраўленні Ленінградскай ваеннай акругі. У 1945—1963 гадах выкладаў біялогію на кафедры біялогіі і паразіталогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі. У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. У 1963 годзе абраны на пасаду прафесара, загадчыка кафедры біялогіі Ленінградскага педыятрычнага медыцынскага інстытута.
Памёр у 1998 годзе[2]. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Волкаўскіх могілках[2].
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Аўтар навуковых прац у галіне біялогіі і фізіялогіі ядавітых і лекавых раслін, генетыкі, медыцынскай геаграфіі, вывучэнню гарманальных прэпаратаў, эпідэміялогіі хваробы Даўна, па заалагічнай тэматыцы з экалагічнай, эпідэміялагічнай накіраванасцю і інш. Таксама вялікую ўвагу ўдзяляў вучэбна-метадычнай рабоце. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны і абаронены 5 кандыдацкіх дысертацый.
Аўтар каля 140 навуковых прац, у тым ліку пяці манаграфій. Сярод апублікаванага:
- Ядовитые растения северо-западной части СССР: пособие для студ. и слушат. фак. повышения квалификации / С. Е. Шпиленя ; Ленинградский педиатрический медицинский институт. — Л.: [б. и.], 1974. — 20 с.
- Лекарственные и ядовитые растения и их значение в педиатрии / Ленинградский педиатрический медицинский институт; ред. С. Е. Шпиленя. — Л.: ЛПМИ, 1986. — 80 с.
- Азбука природы: лекарственные растения / С. Е. Шпиленя; Ред. Н. И. Феоктистова; Предисл. Г. А. Баирова. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Знание, 1989. — 221 с. — (Нар. ун-т. Естественнонауч. фак.).
- Дикорастущие растения и грибы (1994).
Член Усесаюзнага батанічнага таварыства з 1948 года, ганаровы член вучонага савета Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага педыятрычнага медыцынскага ўніверсітэта з 1998 года. Быў членам саветаў Акадэміі навук СССР, Батанічнага інстытута Акадэміі навук СССР, Ленінградскага педагагічнага інстытута.
Remove ads
Узнагароды
- два ордэны Айчыннай вайны II ступені,
- два ордэны Чырвонай Зоркі,
- два медаля «За баявыя заслугі»,
- ордэн «Знак Пашаны»,
- медаль «За абарону Ленінграда»,
- медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»,
- нагрудны знак «Ветэран Неўскага пятачка»,
- нагрудны знак «Ветэран Неўскай Дуброўкі»
- нагрудны знак «Ветэран народнага апалчэння»
- медаль Акадэміі навук СССР імя П. П. Сямёнава-Цяньшаньскага,
- медаль Акадэміі навук СССР імя Я. Н. Паўлоўскага.
Памяць
- Рашэннем Старадарожскага выканаўчага камітэта ад 25 красавіка 2012 г. № 193 «Об установлении специальных стипендий» у ліку іншых стыпендый для навучэнцаў — стыпендыя імя доктара біялагічных навук С. Я. Шпілені.
- Імя вучонага занесена ў Кнігу Гонару аграгарадка Языль.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads