Сяргей Іванавіч Ожагаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Іванавіч Ожагаў (22 верасня 1900, пасёлак Каменнае (цяпер горад Куўшынава), Цвярская губерня, Расійская імперыя — 15 снежня 1964, Масква, РСФСР, СССР) — расійскі мовазнавец, лексікограф. Доктар філалагічных навук (1953), прафесар (1961).
Remove ads
Біяграфія
У 1926 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1952 года ў Інстытуце рускай мовы АН СССР. Выкладаў у маскоўскіх універсітэце, педагагічным інстытуце, інстытуце філасофіі, літаратуры і мастацтва, на Вышэйшых курсах мастацтвазнаўства пры Інстытуце гісторыі мастацтваў у Ленінградзе і інш.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы па лексікалогіі, лексікаграфіі, гісторыі рускай літаратурнай мовы, праблемах культуры мовы, сацыялінгвістыцы, мове твораў пісьменнікаў.
Адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» (пад рэдакцыяй Д. М. Ушакова, т. 1-4, 1935—1940). Аўтар «Слоўніка рускай мовы» (1949; з 1992 года — «Тлумачальны слоўнік рускай мовы» С. І. Ожагава і Н. Ю. Шведавай). Рэдактар «Арфаграфічнага слоўніка рускай мовы» (1956), слоўнікаў-даведнікаў «Рускае літаратурнае вымаўленне і націск» (1955), «Правільнасць рускай мовы» (1962) і інш.
Remove ads
Літаратура
- Ожагаў Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 427. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads