Сяргей Аляксандравіч Карповіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Карповіч (нар. 29 сакавіка 1994, Пятрышкі, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2010 года пачаў гуляць за дубль мінчан. Сезон 2013 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», дзе трывала гуляў у аснове, дапамог клубу заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона ў снежні 2013 года вярнуўся ў «Дынама».
Сезон 2014 пачаў у дублі «Дынама». 4 мая 2014 года дэбютаваў за «Дынама» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на 89-й хвіліне замест Андрэя Залескага ў матчы супраць «Белшыны» (4:1). Пазней стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе мінчан на пазіцыі правага абаронцы.
У сезоне 2015 стаў атрымоўваць менш часу на полі. У ліпені 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Нафтану» да канца сезона[4]. У складзе «Нафтана» замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года вярнуўся ў «Дынама»[5].
Да сезона 2016 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай данамаўцаў, але ў сакавіку 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Мінска»[6], дзе замацаваўся ў аснове. У ліпені 2016 года вярнуўся з арэнды ў склад дынамаўцаў[7]. Спачатку гуляў у аснове дынамаўцаў, але хутка страціў месца ў складзе.
У пачатку 2017 года галоўны трэнер мінчан Сяргей Бароўскі заявіў, што зноў плануе аддаць Карповіча ў арэнду, і ў сакавіку той далучыўся да «Гарадзеі»[8], дзе стаў асноўным правым абаронцам. У ліпені 2017 года «Дынама» датэрмінова вярнула Карповіча арэнды[9]. У другой палове правёў за «Дынама» толькі чатыры матчы ў чэмпіянаце і два ў Кубку Беларусі, чатыры матчы ў Лізе Еўропы. З верасня засаваўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[10].
У снежні 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[11]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе жодзінцаў, але з лета стаў радзей трапляць на полі, гуляў за дубль. У снежні 2018 года пакінуў жодзінскі клуб[12].
У студзені 2019 года стаў іграком «Іслачы»[13], замацаваўся ў складзе каманды ў якасці асноўнага правага абаронцы. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з клубам[14]. Заставаўся іграком стартавага складу ў сезоне 2020, правёў усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі.
У студзені 2021 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Тамбоў», аднак пераход не адбыўся. У лютым 2021 года пакінуў «Іслач»[15] і неўзабаве далучыўся да казахстанскага «Кайсара», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[16]. Пакінуў «Кайсар» па пагадненні бакоў у ліпені 2021 года[17] і неўзабаве стаў іграком калінінградскай «Балтыкі»[18]. Пакінуў расійскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года[19].
У ліпені 2022 года падпісаў пагадненне з гродзенскім «Нёманам»[20]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2023 года не прымаў удзел у таварыскіх матчах каманды, а ў лютым падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[21]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату[22]. У студзені 2024 года падпісаў новае пагадненне з «Нёманам»[23].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2010—2012 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі.
Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў). 25 студзеня 2014 года дэбютаваў у зборнай да 21 года ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці. Хутка замацаваўся ў моладзевай зборнай як асноўны правы абаронца.
23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Remove ads
Дасягненні
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2014, 2017, 2023
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
- Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2023
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads