Андрэй Іванавіч Залескі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Залескі (нар. 20 студзеня 1991, Навагрудак) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».
Малодшы брат Андрэя, Аляксей, таксама футбаліст.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец ДЮСШ горада Ліды, з 2008 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». Яшчэ ў 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду дынамаўцаў у матчы на Кубак Беларусі, а з наступнага сезона пачаў прыцягвацца да матчаў асноўнай каманды.
Сезоны 2012 і 2013 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе рэгулярна гуляў у аснове.
У пачатку 2014 года вярнуўся ў «Дынама». Сезон 2014 распачаў як асноўны левы абаронца, але са жніўня 2014 года перастаў з’яўляцца на полі і выступаў толькі за дубль. У студзені 2015 года пакінуў «Дынама» па заканчэнні кантракта[5].
У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[6]. У слуцкім клубе замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся на пазіцыі левага абаронцы або апорнага паўабаронцы. У верасні-кастрычніку 2015 не гуляў з-за траўмы. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[7]. У сезоне 2016 быў іграком асновы, выступаў на розных пазіцыях у абароне. У сезоне 2017 стаў выступаць пераважна ў якасці правага абаронцы.
У студзені 2018 года пачынаў трэніравацца са «Слуцкам», але неўзабаве па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[8] і ў лютым стаў іграком брэсцкага «Дынама»[9]. У сезоне 2018 нерэгулярна з’яўляўся на полі. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкую каманду[10].
У лютым 2019 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[11]. У сезоне 2019 звычайна быў запасным іграком, толькі ў чэрвені-ліпені і верасні-кастрычніку выхадзіў у стартавым складзе. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[12].
У студзені 2020 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[13]. У студзені 2021 года стала вядома, што Залескі разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[14].
У лютым 2021 года стаў іграком дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Турана»[15]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам[16]. Па выніках сезона 2022 «Туран» страціў месца ў Прэм’ер-лізе.
У сакавіку 2023 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[17]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[18], аднак у студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з мазыранамі[19].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2010—2011 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2014
Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads