Сяргей Аляксандравіч Бяспалаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Аляксандравіч Бяспалаў (нар. 4 лютага 1992(1992-02-04), Мінск) — беларускі блогер, журналіст і палітычны актывіст. Стваральнік інтэрнэт-праектаў «Мая Краіна Беларусь» і «Вусы Лукашэнкі». Былы добраахвотнік палка Кастуся Каліноўскага.

Хуткія факты Сяргей Аляксандравіч Бяспалаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Падчас пратэстаў 2006 года прыносіў лекі ў намётавы гарадок для пратэстоўцаў. У 2007 і 2008 гадах удзельнічаў у акцыях грамадзянскай кампаніі «Джынс — за свабоду!». У 2010 годзе стаў актывістам руху «Гавары праўду», а ў 2011 годзе быў адным з каардынатараў маўклівых акцый пратэсту руху «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»[2].

Атрымаў вышэйшую эканамічную адукацыю, скончыўшы польскі ўніверсітэт па праграме Кастуся Каліноўскага[3].

У 2012 годзе, пасля пераследу беларускімі сілавымі органамі з-за адміністравання суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» ва Укантакце, быў вымушаны эміграваць у Польшчу[3]. У 2013 годзе стварыў праект «Мая Краіна Беларусь» і пачаў працаваць SMM-мэнэджэрам на беларускай службе Радыё «Свабода»[2].

Падчас пандэміі каранавіруса супрацоўнічаў з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. 26 чэрвеня 2020 года, на фоне арыштаў беларускіх блогераў і адміністратараў Telegram-каналаў, на арандаванай кватэры Бяспалава быў праведзены ператрус. Ён пакінуў Беларусь і з’ехаў у Прагу, дзе пражыў 5 месяцаў[4][5]. У лістападзе 2020 года разам з сябрамі пераехаў у Кіеў[5].

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ўступіў у тэрытарыяльную абарону Кіева[6]. Пазней далучыўся да беларускай роты палка «Азоў», якая затым ператварылася ў палк Кастуся Каліноўскага[6][7]. У палку выконваў абавязкі прэс-сакратара і здымаў відэа пра беларускіх добраахвотнікаў. У баявых выездах не ўдзельнічаў[2].

14 лістапада 2022 года асабістыя YouTube і Telegram-каналы Сяргея Бяспалава былі прызнаныя пракуратурай горада Мінска «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[6]. Раней у чэрвені таго ж года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб’явіла каналы Бяспалава экстрэмісцкімі фарміраваннямі[8].

У 2023 годзе пераехаў у Варшаву[2][7], дзе працягнуў працу ў медыя-сектары. 7 лістапада 2023 года быў прызначаны афіцыйным прадстаўніком і кіраўніком грамадзянскага штаба арганізацыі «Паспалiтае Рушэнне»[2].

У 2024 годзе ад спісу «Незалежныя беларусы» ўдзельнічаў у выбарах і прайшоў дэлегатам у Каардынацыйную раду Беларусі[9][10].

У канцы 2024 года супраць Бяспалава ў Беларусі распачалі завочны працэс[11]. У 2025 годзе яго завочна прыгаварылі да 18 гадоў зняволення і штрафу[12].

Стаў прэс-сакратаром Сяргея Ціханоўскага, пасля яго вызвалення ў 2025 годзе [13] .

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads