Сяргей Яўгенавіч Пукст

беларускі музыкант From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Яўгенавіч Пукст (нар. 14 кастрычніка 1972, Мінск) — беларускі кампазітар , аранжыроўшчык, піяніст, гітарыст, музычны журналіст[2][3][4].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1972 года ў Мінску. Сын беларускага піяніста Яўгена Пукста, унук кампазітара Рыгора Пукста. Скончыў у 1986 годзе музычную школу пры Дзяржаўнай кансерваторыі па класе кларнета[5].

Пачынаў кар’еру ў панк-гурце «Король пчёл». У гэты ж час скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «апрацоўка дрэва, косці і каменю», у 1996 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Пасля яшчэ вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні Акадэміі мастацтваў[5].

У 1997 годзе запісаў першы сольны альбом «Сны» у стылі, які акрэсліваўся як «нігілістычны джаз». Альбом «Strange Glamour» (2004) названы альбомам года па версіі «Белгазеты». Удзельнік праекту «Тузін. Перазагрузка», для якога запісаў сваю першую песню па-беларуску «Трыумф волі». Для праекту «Тузін. Немаўля» напісаў музыку да фільма «Кастусь Каліноўскі» (1927). «Последний альбом» у выкананні «Pukstband» быў прызнаны рок-альбомам года на ўзнагародах Experty.by. У 2015 годзе «Pukstband» быў перайменаваны ў «Pupkorn». Адзін з аўтараў праекта «True Litwin Beat».

Remove ads

Зноскі

  1. Сяргей Пукст выпускае альбом новага праекта «Глоза и губы». 34mag. Архівавана з арыгінала 2021-01-18. Праверана 2021-09-12.
  2. Сяргей Пукст і яго «Гендерный баланс». 34mag. Архівавана з арыгінала 2020-09-19. Праверана 2021-09-11.
  3. СЯРГЕЮ ПУКСТУ — 42! (АЎДЫЁ/ВІДЭА). 14.10.2014(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2021. Праверана 12 верасня 2021.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads