Тадэвуш Казімір Ваньковіч
(XVIII ст.) падчашы менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тадэвуш Казімір Ваньковіч (польск.: Tadeusz Kazimierz Wańkowicz) — ураднік і землеўласнік.
Remove ads
Біяграфія
Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс», які паходзіў з Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава Тадэвуша, мечніка і войскага менскага, і Алены Барбары з Валадковічаў[1].
Адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзе і займаў мясцовыя земскія пасады: канюшы менскі (1750—1772), мечнік менскі (1772—1773), лоўчы менскі (1773—1782), чашнік менскі (1782—1786), падчашы менскі (1786—1795); з 1764 быў шатроўскім старостам. Тытулам падчашага мінскага карыстаўся яшчэ і ў 1804, па інерцыі, пажыццёва.
Валодаў маёнткамі Мацкі, Кабылічы, Гарэлец (1745), Відагошча, Зазер’е Менскага павета, маёнткамі Лучай, Смыччо, Алешына, Вузла Ашмянскага павета, паводле леннага права валодаў маёнткам Кляпіна Рэчыцкага павета (1745)[1].
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Ганнай са Свентарэцкіх[1] (Свентаржэцкіх), дачкой Антона Свентарэцкага, менскага земскага пісара, і яго жонкі Кацярыны Багдановіч.
Меў сына Антонія, харунжага менскага. Антоні быў у шлюбе з Ганнай з Солтанаў, дачкой маршалка Галоўнага Трыбунала ВКЛ[1].
Зноскі
- Ваньковічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 144-145. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads