Тацевік Тыгранаўна Сазандаран

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тацевік Тыгранаўна Сазандаран
Remove ads

Тацевік Тыгра́наўна Сазандаран (арм.: Տաթևիկ Սազանդարյան; 19161999) — савецкая армянская камерная спявачка , оперная спявачка (мецца-сапрана), педагог, музычна-грамадскі дзеяч. Народная артыстка СССР (1956). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).

Хуткія факты Тацевік Сазандаран, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Тацевік Сазандаран нарадзілася 20 жніўня (2 верасня) 1916 года ў сяле Хндзарэск (цяпер у Сюнікскай вобласці, Арменія).

Канцэртную дзейнасць пачала ў 1933 годзе.

У 1937 годзе скончыла вакальна-драматычную студыю пры Доме культуры Армянскай ССР у Маскве. З гэтага ж года — салістка Армянскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя А. А. Спендыярава.

У 1960 годзе скончыла Ерэванскую кансерваторыю[2].

У канцэртным рэпертуары вакальная класіка, творы сучасных кампазітараў.

Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой: Іран, Ліван, Швецыя, Туніс, Венгрыя, Сірыя (1956), Бельгія (1958, 1962), Грэцыя (1959), Чэхаславакія (1960), Францыя (1963).

З 1961 года выкладала ў Ерэванскай кансерваторыі (з 1970 года прафесар, 19771979 гадах — загадніца кафедрай сольнага спеву), адначасна ведала кафедрай сольнага спеву Ерэванскага мастацка-тэатральнага інстытута (19721977).

Член УКП(б) з 1949 года. Дэпутат ВС СССР 5 склікання (1958—1962).

Муж — Акоп Сяргеевіч Ханджан. Скрыпач, грамадскі дзеяч, аўтар некалькіх навуковых прац, начальнік кіравання па справах мастацтваў Армянскай ССР.

Тацевік Сазандаран памерла 6 кастрычніка 1999 года[3]. Пахавана ў гарадскім Пантэоне.

Remove ads

Оперныя партыі

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Памяць

У Арменіі праводзіцца Рэспубліканскі конкурс вакалістаў імя Тацевік Сазандаран.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads