Таццяна Валер’еўна Вадалажская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тацця́на Вале́р’еўна Вадала́жская (нар. 30 кастрычніка 1973 года, Мінск) — беларускі метадолаг  (руск.) і сацыёлаг. Эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій (Мінск), каардынатар праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт». Кандыдат сацыялагічных навук (PhD), старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Мінск).

Хуткія факты Таццяна Валер’еўна Вадалажская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Навуковая дзейнасць

У 1996 годзе скончыла аддзяленне сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

У 1996—2007 гадах працавала ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, апошняя займаемая пасада — старшы навуковы супрацоўнік[1][2].

Падчас працы ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі асноўны фокус даследчых інтарэсаў быў накіраваны на пытанні станаўлення і трансфармацыі нацыянальнай і грамадзянскай ідэнтычнасці. Працуючы ў межах гэтай тэматыкі:

  • у 2004 годзе — паспяхова абараніла ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата сацыялагічных навук на тэму «Сацыяльныя ўяўленні аб грамадзянскай прыналежнасці насельніцтва Беларусі ва ўмовах станаўлення дзяржаўнасці» (навуковы кіраўнік — Л. І. Навуменка)[3];
  • у 2006 годзе — у суаўтарстве з Л. І. Навуменкай апублікавала манаграфію «Этническая и гражданская принадлежность в восприятии населения современной Беларуси» (Мінск, ISSN 985-08-0784-9).

Была стыпендыятам спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2007).

Удзел у метадалагічным руху. Культурна-палітычная дзейнасць

У 2005 годзе далучылася да праграмнай дзейнасці філосафа і метадолага У. У. Мацкевіча[4] — рэалізацыі ў Беларусі праграмы культурнай палітыкі, пабудаванай на падмурку сістэма-мыследзейнаснай метадалогіі  (руск.) (СМД-метадалогіі, СМД-падыходу)[5]. Лічыць У. У. Мацкевіча сваім настаўнікам у справе засваення і практыкавання СМД-падыходу  (руск.) і праграмы культурнай палітыкі[4]; увайшла ў другі склад Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ, Мінск), з’яўляецца сталым удзельнікам і арганізатарам Мінскага метадалагічнага семінара, арганізацыйна-дзейнасных гульняў  (руск.) ды інш. мерапрыемстваў і накірункаў дзейнасці АГТ[1].

З 2010 года з’яўляецца старшым аналітыкам Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Мінск) — незалежнага аналітычнага цэнтра (англ.: think tank), які ўваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[1]. У гэтай якасці ёсць аўтарам і суаўтарам шэрагу канцэптуальных распрацовак і прапаноў, даследаванняў і аналітычных дакументаў, накіраваных на развіццё і ўзмацненне беларускай грамадзянскай супольнасці, сярод якіх:

Бярэ дзейсны ўдзел у развіцці акадэмічнай супольнасці Беларусі:

  • Да кан. 2009 года была штатным выкладчыкам дэпартамента палітычных навук (праграмы «Паліталогія. Еўрапейскія даследаванні») Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс); брала ўдзел у страйку выкладчыкаў дэпартамента, якія пратэставалі супраць парушэння кіраўніцтвам універсітэта акадэмічных свобод[15][16][17];
  • Ад самага пачатку з’яўляецца сябрам Аргкамітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі[18], таксама ўваходзіць у склад Экспертнай рады Прэміі Кангрэса ў галіне сацыяльна-палітычных навук[19].
  • З 2011 года каардынуе рэалізацыю праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт»[20];
  • Уваходзіць у склад Акадэмічнага савета Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі[21].

Таксама з’яўляецца адным з аўтараў ідэі і сябрам Аргкамітэта супольнага культурнага праекта «Цытуй сваё!»[22].

Дзейнасць па стварэнні сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі

Ад пачатку разгортвання дзейнасці па стварэнні сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі як аднаго з напрамкаў рэалізацыі праграмы культурнай палітыкі актыўна працуе ў гэтым накірунку:

  • З восені 2009 года брала ўдзел у штотыднёвым семінары па абмеркаванні сучасных накірункаў развіцця ідэі Універсітэта, а таксама магчымасцей і форм стварэння яго ў Беларусі;
  • З’яўляецца рэдактарам зборніка артыкулаў «Университет: дискуссия об основаниях» Архівавана 30 студзеня 2022. (Мінск, 2011; ISBN 978-985-6991-64-9), які пабачыў свет па выніках семінара;
  • Прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні арганізацыйна-дзейнасных гульняў  (руск.): «Распрацоўка праграмы і стратэгіі стварэння Універсітэта ў сучаснай Беларусі» (2010) і «Лятучы ўніверсітэт у Беларусі: кіраванне развіццём» (2012);
  • З 2011 года каардынуе разгортванне ўніверсітэцкай праграмы, якая ўрэшце атрымала назву «Лятучы ўніверсітэт» і першы акадэмічны год якой быў абвешчаны ўвосень 2011 года.

Як каардынатар Лятучага ўніверсітэта кіруе пастаянна дзеючым універсітэцкім семінарам, у межах якога абмяркоўваюцца пытанні развіцця ўніверсітэцкай праграмы, ажыццяўляе каардынацыю іншых форм самаарганізацыі і самапраграмавання супольнасці Лятучага ўніверсітэта, а менавіта: праектных сесій, штогадовых універсітэцкіх канферэнцый, летніх школ ды інш.[20]

Акрамя гэтага ў розныя гады ў Лятучым універсітэце ёю чыталіся курсы: «Культурная палітыка як сацыяльная тэорыя і праграма развіцця Беларусі» (2012); «Асабістая адукацыйная і кар’ерная траекторыя» (2013); «Актуальная метадалогія: кантэкст і арганон»(недаступная спасылка) (2014), а таксама супольны курс: «Ідэя Універсітэта. Уводзіны ва ўніверсітэцкую прастору і лад жыцця» Архівавана 11 ліпеня 2017. (2014). Кіравала дзейнасцю Мінскага метадалагічнага семінара ў 2012—2013 універсітэцкім годзе; актыўна ўдзельнічала ў працы «Школы гульнятэхнікаў»(недаступная спасылка) (2011—2012) і «Летняй метадалагічнай школы» (2015); ажыццяўляла навуковае кіраўніцтва рабочай групай па распрацоўцы маніторынгу стану культуры ў Беларусі ў адпаведнасці з Канвенцыяй ЮНЕСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыражэння (2013—2014) і шмат інш.[20][23]

Палітычны пераслед

Першы раз Вадалажская была затрымана пасля ператрусу ў яе кватэры 4 жніўня 2021 года, таксама ў той дзень былі затрыманы іншыя прадстаўнікі «ЕўраБеларусь» Уладзімір Мацкевіч, Улад Вялічка і Аксана Шэлест (Вялічку і Шэлест выпусцілі ў той дзень). Вадалажская і Мацкевіч былі змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна[24].

Праз дзень пасля затрымання, 6 жніўня, шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Вадалажская і Мацкевіч былі прызнаны палітычнымі зняволенымі: «лічым, што зняволенне Уладзіміра Мацкевіча і Таццяны Вадалажскай — вядомых навуковых і грамадскіх дзеячаў — было ўжыта выключна з-за іх перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем правоў і свабод»[25].

Праз 10 сутак пасля затрымання Вадалажскую выпусцілі, але яна засталася ў статусе падазраванай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а Мацкевіч быў пераведзены ў СІЗА на Валадарскага. Пасля гэтага яе некалькі разоў выклікалі на допыты ў Следчы камітэт, куды 23 сакавіка 2022 Вадалажская пайшла па адказ на сваё хадайніцтва (дзе яна раней папрасіла дазвол на часовы выезд у Літву на лячэнне), дзе была зноў затрымана і змешчана ў СІЗА на Валадарскага[24].

Праз два з паловай месяцы, 7 чэрвеня 2022, у судзе Заводскага раёна Мінска суддзя Алег Каляда падтрымаў запыт дзяржабвінаваўцы Мікалая Дзяцела і прысудзіў Вадалажскай запрошаныя два з паловай гады ва ўмовах папраўчай установы адкрытага тыпу («хімія»), Вадалажская была вызвалена ў залі суда[26].

Remove ads

Бібліяграфія

З’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых і аналітычных публікацый, рэдактарам некалькіх навуковых зборнікаў і кніг.

Кнігі і зборнікі

Артыкулы

Аналітыка

Даследаванні

Remove ads

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads