Андрэй Генадзевіч Ягораў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Гена́дзевіч Яго́раў (нар. 4 красавіка 1979, Гродна) — беларускі палітолаг і метадолаг , грамадскі дзеяч. Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Мінск)[2], кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[3][4], сябра Савета Экалагічнага таварыства «Зялёная сетка»[5]. У 2013—2015 гадах быў нацыянальным каардынатарам Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП) па Беларусі[3], у 2014—2015 гадах — сустаршынёй Кіруючага камітэта ФГС УП[3][6].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Гродне[3], гадаваўся ў Мікашэвічах (Брэсцкая вобл.)[7].
Вучоба
У 1996 годзе скончыў сярэднюю школу з залатым медалём[7].
У 1997—2002 гадах вучыўся на аддзяленні паліталогіі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) па спецыяльнасці «Юрыст-палітолаг», атрымаў дыплом бакалаўра па паліталогіі[3][7][8].
У 1999—2002 гадах, паралельна вучобе ў БДУ, навучаўся ў Беларускім калегіуме па спецыяльнасці «Журналіст»[7][8][9].
У 2002—2003 гадах вучыўся ў магістратуры юрыдычнага факультэта БДУ, паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені магістра палітычных навук[2][7][8]. У 2003—2005 гадах вучыўся ў аспірантуры таго ж факультэта[7][9].
Прафесійная дзейнасць
У галіне палітычных даследаванняў працуе з 2001 года[2].
Сфера дзейнасці: палітычная аналітыка і палітычныя даследаванні (трансфармацыя постсавецкай прасторы, грамадзянская супольнасць, палітычныя трансфармацыі ў Беларусі і регіёне Усходняга партнёрства, еўрапейскія даследаванні)[2][10].
З’яўляецца аўтарам і суаўтарам распрацовак і стратэгічных прапаноў па развіцці Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства[11][12][13][14], стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сіл Беларусі з мэтай дасягнення імі рэальнага ўдзелу ў кіраванні дзяржавай[7][15], ініцыятывы ЕС «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам»[16][17][18], а таксама публікацый па тэмах сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі, беларуска-еўрапейскіх адносін, Усходняга партнёрства, грамадзянскай супольнасці і інш.[3][19]
У сакавіку 2010 года заснаваў і ўзначаліў Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі — аналітычны цэнтр (англ.: think tank), які ўваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[2][20][21].
З’яўляецца адным з заснавальнікаў спецыялізаванага часопіса па палітычных навуках у Беларусі «Палітычная сфера» (Мінск, ISSN 1819-3625), займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара[2][7][9], уваходзіць у склад Рэдакцыйнай рады часопіса[22].
Да канца 2009 года быў штатным выкладчыкам дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс), прыняў удзел у страйку выкладчыкаў дэпартамента, якія пратэставалі супраць парушэння кіраўніцтвам універсітэта акадэмічных свобод[23][24].
Удзел у метадалагічным руху
У 2000—2002 гадах наведваў семінары філосафа і метадолага У. У. Мацкевіча[7][9].
У пачатку 2005 года прайшоў гульнятэхнічную падрыхтоўку і ў якасці гульнятэхніка ўзяў удзел у арганізацыйна-дзейнаснай гульні (АДГ) «Распрацоўка пераможнай стратэгіі для Беларусі: сцэніраванне, праектаванне і праграмаванне» (сакавік 2005 года, Кіеў), кіраўніцтва якой ажыццяўляў У. У. Мацкевіч[7][9][25].
Пачынаючы з 2005 года, уваходзіць у другі склад удзельнікаў Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ, Мінск)[7], становіцца экспертам і кіраўніком аналітычнай групы АГТ, з’яўляецца сталым удзельнікам Мінскага метадалагічнага семінара і арганізацыйна-дзейнасных гульняў, якія праводзяцца АГТ[9][10][26].
З’яўляўся кіраўніком АД-гульняў: «Грамадзянская адукацыя: працяг або пачатак» (сакавік 2007 года, Гётынген, Германія)[27] и «Лятучы ўніверсітэт у Беларусі: кіраванне развіццём» (студзень 2012 года, Гётынген, Германія)[28].
Грунтуючыся на вопыце ўдзелу, арганізацыі і правядзення АДГ, у суаўтарстве з Т. В. Вадалажскай, напісаў кнігу «Организационно-деятельностные игры. Популярное введение» (Мн., 2008. — ISBN 978-987-6800-75-0).
Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта[29].
У межах Лятучага ўніверсітэта чытае аўтарскія курсы: «Тэхналогіі кіравання будучыняй: развіццё, праектаванне, праграмаванне» (2011—2013)[30][31], «Тэорыя дзейнасці: развіццё, праектаванне, праграмаванне» (2013—2014)[32], а таксама ў 2011—2012 гадах кіраваў Школой гульнятэхнікаў[33]; прымае ўдзел ў працы Метадалагічнай школы магістраў гульні[34]
Грамадска-палітычная і міжнародная дзейнасць
У гады студэнцтва быў удзельнікам беларускай спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён»[9], таксама аказваў прававую дапамогу ў якасці юрыста Праваабарончага цэнтра «Вясна»[9].
У 2000—2003 гадах удзельнічаў у дзейнасці маладзёжнага руху «Зубр»[9].
У 2006 годзе аказваў садзейнічанне правядзенню акцыі «Пост-галадоўка» па абароне будынка Царквы хрысціян поўнага Евангелля «Новае жыццё» (Мінск)[35], быў сябрам грамадзянскай рады па абароне царквы[36].
З моманту абвяшчэння ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці (ФГС УП) на нацыянальным і міжнародным узроўнях:
- З’яўляецца аўтарам і суаўтарам стратэгічных прапаноў па інстытуцыяналізацыі і развіцці Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства[11][12][13][14];
- З кастрычніка 2011 года па чэрвень 2012 года быў сябрам Часовага кіруючага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП[37][38];
- З чэрвеня 2013 года па лістапад 2015 года ўваходзіў у склад стала дзеючага Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП: спачатку — як сябра[39], пасля — як старшыня Каардынацыйнага камітэта[40] і нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі[41][42];
- У кастрычніку 2013 года падчас пятай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці ў Кішынёве (4—5 кастрычніка 2013 года) быў абраны ўдзельнікамі беларускай дэлегацыі нацыянальным каардынатарам ФГС УП па Беларусі (тэрмінам у адзін год) і ў гэтым статусе ўвайшоў у склад Кіруючага камітэта ФГС УП[41];
- З чэрвеня 2014 года па чэрвень 2015 года адначасова займаў выбарную пасаду старшыні Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП[40][43][44];
- У лістападзе 2014 года падчас шостай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці ў Батумі (21—22 лістапада 2014 года) быў паўторна абраны нацыянальным каардынатарам ФГС УП па Беларусі[42] і зноў, па статусе, увайшоў у склад Кіруючага камітэта ФГС УП;
- У лістападзе 2014 года ў рамках Кіруючага камітэта ФГС УП быў абраны сустаршынёй Форума (як прадстаўнік краін Усходняга партнёрства; ад краін-членаў ЕС сустаршынёй быў абраны Кшыштаф Бабінскі )[6], з’яўляўся ім да лістапада 2015 года;
- Прадстаўляў Форум грамадзянскай супольнасці на Рыжскім саміце Усходняга партнёрства (21—22 траўня 2015 года) у межах Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці[45] і падчас пятага раўнда нефармальнага міністэрскага дыялогу Усходняга партнёрства ў Мінску (29 чэрвеня 2015 года)[46][47][48].
- Падчас знаходжання А. Г. Ягорава ў складзе Кіруючага камітэта ФГС УП і старшынства ў ім была прынята новая стратэгія развіцця Форума грамадзянскай супольнасці і праведзена яго рэформа[49].
У межах рэалізацыі першай фазы ініцыятывы ЕС «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам» (ЕДМ)[16] з’яўляўся каардынатарам 1-й экспертнай групы[50]; пасля пераводу ЕДМ у фармат праекта «Рэфорум» у ліпені 2014 года ўвайшоў у склад Рады праекта ў якасці прадстаўніка каардынатараў першай фазы ЕДМ[51][52].
З’яўляецца ўдзельнікам Спецыяльнай камісіі (Ad Hoc Commission), якая дзейнічае на базе Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП і ажыццяўляе кантроль за імплементацыяй «Дарожнай карты па правядзенні Беларуссю рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі» ў межах далучэння Рэспублікі Беларусь да Балонскага працэсу[53].
З пачатку 2016 года — сябра Савета Экалагічнага таварыства «Зялёная сетка»[5].
13 чэрвеня 2016 года падчас агульнага сходу Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» быў абраны ў склад Рады кансорцыума, а таксама яе новым кіраўніком, змяніўшы на гэтай пасадзе У. У. Мацкевіча[3][4].
13 сакавіка 2023 года абраны спікерам абноўленай Каардынацыйнай рады[54].
Сям’я
Жанаты, мае сына[9].
Remove ads
Бібліяграфія
З’яўляецца аўтарам і суаўтарам шматлікіх распрацовак, даследаванняў і публікацый па тэмах сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі, беларуска-еўрапейскіх адносін, Усходняга партнёрства, грамадзянскай супольнасці і інш. Найважнейшыя з іх:
- Роль и место гражданского общества в системе донорской помощи для Беларуси (2006—2012). Рабочий документ / А. Егоров, А. Зуйкова. — 2014.
- Роль и место гражданского общества в системе донорской помощи ЕС для Беларуси. Рабочий документ / К. Шило, А. Егоров. — 2013.
- Belarusan-European relations: a history of unseized opportunities / Andrei Yahorau, Alena Zuikova. — Minsk, 2012. — (Belarus for beginners). — ISBN 978-985-562-021-2.
- Беларусско-европейские отношения: история упущенных возможностей / А. Егоров, А. Зуйкова. — Мн., 2012. — (Серия «Беларусь для начинающих»). — ISBN 978-985-562-020-5.
- Беларусь для пачаткоўцаў: ад разумення да дзеяння: зборнік нарысаў / У. Мацкевіч, Т. Вадалажская, А. Ягораў; пераклад на беларускую мову. — Мн., 2012. — (Серыя «Беларусь для пачаткоўцаў»). — ISBN 978-985-562-048-9.
- Organizing activity games: popular Introduction Архівавана 27 лістапада 2021. / Tatiana Vadalazhskaya, Andrei Yahorau. — 2008. — (Belarus for beginners).
- Организационно-деятельностные игры. Популярное введение / Т. Водолажская, А. Егоров. — Мн., 2008. — (Серия «Беларусь для начинающих»). — ISBN 978-987-6800-75-0.
- The infancy of a civil nation in Belarus. From allegiance to citizenship Архівавана 23 лютага 2022. / Uladzimir Matskevich, Tatiana Vadalazhskaya, Andrei Yahorau. — Vilnius, 2009. — (Belarus for beginners).
- Становление нации в Беларуси: от подданства к гражданству: заметки к концепции гражданского образования в Беларуси / В. Мацкевич, А. Егоров, Т. Водолажская. — Мн., 2008. — (Серия «Беларусь для начинающих»). — УДК 342.71.01(476)+37.017.4(476).
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads