Таццяна Нілаўна Яблонская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таццяна Нілаўна Яблонская
Remove ads

Таццяна Нілаўна Яблонская (24 лютага 1917, Смаленск — 17 чэрвеня 2005, Кіеў) — украінская жывапісец, Народны мастак Украіны (1960).

Хуткія факты Таццяна Нілаўна Яблонская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучылася ў Кіеўскім мастацкім інстытуце (1935—1941) у Ф. Крычаўскага, выкладала там жа ў 1947—1973 (прафесар з 1967). У пейзажах і тэматычных карцінах Яблонскай раскрываюцца жыццесцвярджальныя, паэтычныя вобразы сучаснікаў і роднай прыроды.

На працягу ўсяго творчага жыцця ўдзельнічала ў шматлікіх усеўкраінскіх, усесаюзных і міжнародных выставах, сярод якіх самыя значныя:

  • 1956 — XXVIII Міжнародная мастацкая выстаўка ў Венецыі (біенале);
  • 1958 — Сусветная выстаўка ў Бруселі.

Пачынаючы са студэнцкіх гадоў, мела больш чым 30 персанальных выстаў у Маскве, Лондане, Будапешце, у Кіеве, іншых гарадах. Карціна мастачкі «Перад стартам» (1947) не была ўдастоена Сталінскай прэміі з-за распачатай тады вайны з фармалізмам.

Пахавана на Байкавых могілках.

Remove ads

Зноскі

  1. Яблонская Татьяна Ниловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107456632'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads