Траскоўшчына (Мінск)

колішняя вёска, цяпер у складзе Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Траско́ўшчына (таксама Грыско́ўшчына) — колішняя вёска на паўднёвым захадзе Мінска, на беразе ракі Мышкі (прыток Свіслачы). З 1978 года ў складзе Мінска, цалкам знесеная.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Месцілася на паўднёвым усходзе ад Пятроўшчыны, ля сутокаў рэчак Мышкі (або Копраўкі) і Лошыцы.

Remove ads

Назва

Назва Траскоўшчыны адыменнага паходжання, на гэта паказвае ўжо патранімічнае афармленне —шчына.[крыніца?]

Аснова Trask- ад антрапоніма (колішняга імя) тыпу Traskus, такое прозвішча вядомае і ў сучаснай літоўскай антрапаніміі.[крыніца?]

Імя «Траскус» утворанае ад асновы Tras- і антрапанімічнага суфікса -k-. Гэтая ж аснова таксама ў імені Traseikis, ад якога тапонім Трасейкі (недалёка ад возера Свіцязь).[крыніца?]

Яшчэ адна Траскоўшчына каля Ракава, на захадзе ад «мінскай», яе назва найверагодней ад імя той жа асобы.[крыніца?]

Таго ж іменнага паходжання на тэрыторыі сучаснага Мінска і былыя вёскі Сморгаўка, Шэйпічы, Лабуншчына (у Каменнай горцы, цяпер не існуе). Існуюць балцка-літоўскія антрапонімы Smurgis, Šeipys, Bugrimas, Labūnas.[крыніца?]

Remove ads

Гісторыя

У 1800 годзе вёска на левым беразе ракі Копраўка, уласнасць І. Жыжэмскага, 2 двары, 17 жыхароў, карчма. У 1858 годзе вёска Траскаўшчызна, уласнасць Н. Чарноцкага. У 1897 годзе 8 двароў, 61 жыхар[1].

У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета: 14 двароў, 85 жыхароў. З 1924 года ў Падгайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне. 20 студзеня 1960 года вёска пераведзена са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Шчомысліцкі сельсавет[2].

У 1978 годзе ўключаная ў межы горада Мінска[3]. Вёска цалкам знесеная, на яе месцы прамысловая зона ў канцы вуліцы Машыністаў[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads