Пятроўшчына (Мінск)

былая вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пятроўшчына (Мінск)map
Remove ads

Пятро́ўшчына — колішняя вёска, цяпер мясцовасць у паўднёва-заходняй частцы Мінска, на беразе Мышкі (прытоку Лошыцы басейна Свіслачы).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

На паўднёвым захадзе ад Грушаўкі.

Remove ads

Гісторыя

Імаверна, паселішча ўзнікла на землях вылучаных са складу старажытнай Лошыцкай воласці. У 1453—1492 гадах вялікі князь Казімір пацвердзіў свайму пісару Пятрашку Любічу куплю «іменейца» (маёнтачка) «на рацэ… на Лошыцы» ў Пятра Дзержкавіча, брата біскупа Мікалая. У 1493 годзе куплі Любічу пацвердзіў і вялікі князь Аляксандр[1][2].

У 1492 годзе згадваецца Пятроўскі двор, які належаў пісару гаспадарскаму Пятру Любічу і, напэўна, быў яго галоўнай сядзібай. Названы двор, відавочна, ад імя ўладальніка, але няма пэўнасці якога — Любіча ці Дзержкавіча. Пры Пятры Любічы да маёнтка Пятроўскага двара сярод іншага належалі млын на Пцічы і вялікая бортная зямля паміж Барысаўскай і Лагойскай дарогамі. Палову вымелку з млына і бортную зямлю, а таксама дзесяціну «от всякого збожья» з зямель у Вербковичах і Пятроўскага двара Пётр Любіч запісаў на царкву Узнясення Хрыстова ў Менску[3].

У 1567 годзе згадваецца як сяло Пятровічы, належала П. Крантоўскаму і У. Хмялеўскаму. У XVII—XVIII ст. сустракаецца паланізаваная назва «Петраўшчызна»[4]. У 1667 годзе маёнтак Петраўшчызна, 7 дымоў, уласнасць каталіцкай царквы.

У 1791 годзе ў адной з частак Пятроўшчыны -- маёнтак Жыжэмскага, карчма, 23 дымы. У 1800 годзе панскі двор і вёска -- шляхецкая ўласнасць І. Жыжэмскага, 15 двароў, 106 жыхароў, на рацэ Пятроўшчына млын на адзін пастаў, заезджая карчма, цагельны завод, на якім працавала 6 сялян.

З 1858 года іншая частка Пятроўшчыны ва ўласнасці Напалеона Язафатавіча Чарноцкага[4], які неўзабаве памёр бяздзетны і маёнтак перайшоў яго родзічу Казіміру Міхалавічу Чарноцкаму, у гэта частцы 100 рэвізскіх душ, 952 дзесяціны 126 сажняў зямлі[5].

У 1897 годзе вёска Сеніцкай воласці, 43 двары, 272 жыхары, капліца, хлебазапасны магазін, карчма; у маёнтку 2 двары, 17 жыхароў[6].

У часы наступнага ўладальніка — Напалеона Казіміравіча Чарноцкага, у 1906 годзе на сядзібным двары паставілі аднаактовую п’есу-вадэвіль «Па рэвізіі» украінскага драматурга Маркі Крапіўніцкага, імаверна, у беларускім перакладзе самога Чарноцкага. З артыкула Язэпа Дылы, які спасылаецца на Алеся Бурбіса:

«Сцэнай служыла пляцоўка ля свірна. Лаўкі зрабілі для платнай публікі і знаёмых гаспадароў фальварка. Быў самадзейны аркестр — цымбалы, скрыпка і бубен. Парабкі суседніх двароў і фальваркаў і сяляне мелі дармовы ўваход на спектакль. Людзей з вёскі сабралася шмат, звыш трохсот асоб. Старых, каб маглі ўсё добра ўбачыць і пачуць, саджалі наперадзе». Пасля пастаноўкі Алесь Бурбіс чытаў вершы Янкі Купалы «Што ты спіш?», «Не рвіся к багатым», «Пашкадуй мужыка!».

На 1909 год у вёсцы 40 двароў, 241 жыхар; у маёнтку двор, 16 жыхароў; урочышча (карчма), 10 жыхароў, урочышча (кузня), 7 жыхароў[7]. У 1924 годзе ў Падгайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага раёна. 20 студзеня 1960 года вёска пералічана са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Шчомысліцкі сельсавет[8]. З 1978 года ў складзе Мінска.

Вясковая вуліца Прылуцкая пераназвана ў вуліцу Пятроўшчына, а вуліца Вадаправодная — у завулак Пятроўшчына[9]. Масавы знос вёскі пачаўся ў 2-й палове 2000-х, калі пабудаваны дамы ў квартале праспектаў Дзяржынскага і Газеты Праўда і вуліцы Алібегава. Вясковая забудова часткова захавалася па вуліцы Пятроўшчына.

Remove ads

Сучаснасць

Назва вёскі захавалася ў найменнях вуліцы і завулка Пятроўшчына. Імем вёскі названа станцыя метро Пятроўшчына. Захаваліся вясковыя могілкі.

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Чарноцкіх. На месцы сядзібы Чарноцкіх у 1960-я гады пабудаваная школа-інтэрнат № 7[4].

Цікавыя факты

  • Маёнтак Чарноцкіх часам наведвала жонка вядомага літоўскага мастака Мікалоюса Чурлёніса Соф’я Кіманайце, у Пятроўшчыне яна нарадзіла дачку Дануце  (літ.)[10].

Зноскі

  1. Lietuvos Metrika / L. Anužytė L., A. Baliulis. — Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 1998. — Т. Knyga nr. 3 (1440—1498). Užrašymų knyga 3. — С. 75. — 162 с.
  2. Беларускі архіў вуснай гісторыі. Пятроўшчына(недаступная спасылка). nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017.
  3. НИАБ. Фонд 159, опись 1, дело 5932. Дело о вводе во владение Наполеона Чарноцкого им. Пиотровщизною. 12.06.1858-13.06.1858
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  5. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 80.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads