Трацякішкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Трацякішкі, таксама Трачо́кішкес[1] (літ.: Trečiokiškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана за 1 км на поўнач ад Дукштаў.

Хуткія факты Трацякішкі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У XIX стагоддзі вёска адносілася да дзяржаўнага маёнтка Дукшты, у Віленскім павеце Віленскай губерні[2]. Пасля 1861 года ў Майшагольскай воласці Віленскага павета.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Трацякішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Трацякішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[3]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[4]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.

З 1920 года ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[5].

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагаворам аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Трацякішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі. З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі 1959пер., 1970пер. ...

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads