Трынасеннік балотны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Трынасеннік балотны
Remove ads

Трынасе́ннік балотны[1][2] (Triglochin palustris) — від кветкавых раслін роду Трынасеннік (Triglochin) сямейства Сітападобныя (Juncaginaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Этымалогія: лац.: palustris — «балотны»[3].

Remove ads

Назва

Трынасеннік балотны, балотніца[4], трынасеннік[5].

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна. Сцяблы трохі трохкутныя, бязлісцевыя, прамыя, вышынёй 15—45, да 60 см. Лісце расце каля асновы, вузка лінейнае, шырынёй 0,5—2 мм, з выманнем, якая дзеліць яго ўздоўж на дзве часткі. Кветкі 1—2 мм, апыляюцца ветрам. Плады з 3-х урадлівых клетак, 7—10 мм даўжынёй і шырынёй 1—1,5 мм, надзвычай звужаныя каля асновы. Плады маюць гаплікі, якімі яны затрымліваюцца ў поўсці жывёл. Плод змяшчае паветра, таму плавае. Лычыкі з доўгімі махрамі. Храмасом: 2n = 24.

Remove ads

Распаўсюджанне

Паўночная Афрыка: Марока. Каўказ: Азербайджан; Грузія; Расія Перадкаўказзе, Далёкі Усход, Сібір, еўрапейская частка. Азія: Кітай, Японія; Карэя; Казахстан; Кыргызстан; Таджыкістан; Азія: Афганістан; Іран; Ірак; Турцыя; Бутан; Індыя; Непал; Пакістан. Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Малдова; Украіна; Аўстрыя; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Данія; Фінляндыя; Ісландыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Італія; Турцыя; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія. Паўночная Амерыка: Мексіка; Канада; ЗША; Грэнландыя. Паўдневая Амерыка: Аргенціна; Чылі. Насяляе забалочаныя месцы, вільготныя палі, перыферыі саланчакоў або саланаватых месцаў.

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads