Турмонт

мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Турмонтmap
Remove ads

Турмонт[1], таксама Турмантас[2] (літ.: Turmantas) — мястэчка ў Езяроскім раёне Уцянскага павета Літвы, сядзіба сянюніі. Чыгуначная станцыя на мяжы з Латвіяй.

Хуткія факты Краіна, Раён ...
Remove ads

Гісторыя

Ранняя гісторыя

Вёска і сядзіба ўпершыню згадваюцца ў 1789 годзе, у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Турмонт апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Браслаўскім (з 1836 г. Новааляксандраўскім) павеце.

У 1862 годзе праз мястэчка прайшла чыгунка і была пабудавана станцыя Варшаўска-Пецярбургскай чыгункі.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Турмонт заняты войскамі Германскай імперыі.

Найноўшы час

Thumb
Касцёл у Турмонце

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[3]. У снежні 1918 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. З другой паловы сакавіка 1919 года пад кантролем Польшчы.

У 1919—1939 гадах у складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. На польска-латвійскай мяжы была чыгуначная станцыя, дзе ажыццяўляўся памежны і мытны кантроль. У мястэчку была школа, суд, сядзіба гміны, рыначная плошча і сінагога. У 1927 годзе тут пачалося будаўніцтва мураванай капліцы, а ў 1933 годзе — касцёла. Пасля вайны большасць палякаў былі прымусова выселены адсюль у Польшчу.

Паводле перапісу насельніцтва 1921 года тут пражывала 18 чалавек, з іх 4 праваслаўныя і 14 старавераў. Пры гэтым усе жыхары дэкларавалі польскую нацыянальнасць. Было 2 жылыя будынкі. У 1931 годзе ў мястэчку пражываў ужо 621 чалавек, было 93 жылыя дамы, у 5 будынках у засценку пражываў яшчэ 31 чалавек. Мястэчка адносілася да праваслаўнай парафіі ў Дрысвятах. Яно падпарадкоўвалася мясцоваму гарадскому і земскаму суду ў Вільні. Тут размяшчалася паштовая станцыя, якая абслугоўвала значную частку гміны.

У другой палове верасня 1939 года Турмонт заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

У 1958 годзе паселішчу быў нададзены статус гарадскога пасёлка.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1999 годзе нададзены статус мястэчка.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads