Тыраназаўр
род драпежныхдыназаўраў з групы цэлуразаўраў, падатрада тэраподаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тыраназа́ўр (лац.: Tyrannosaurus — «яшчар-тыран», ад tyrannos (грэч. τύραννος) — «тыран» і saurus (грэч. σαῦρος) — яшчар, яшчарка[1]) — род драпежныхдыназаўраў з групы цэлуразаўраў, падатрада тэраподаў. Від Tyrannosaurus rex (лац.: rex — «кароль»), назву якога часта скарачаюць да T. rex, здабыў вельмі вялікую вядомасць і заняў трывалае месца ў папулярнай культуры. Ён насяляў Паўночную Амерыку, а дакладней, яе заходнюю частку, якая ў тыя часы была востравам пад назвай Ларамідыя, прычым быў больш распаўсюджаны, чым іншыя тыраназаўрыды. Акамянелыя рэшткі тыраназаўра знаходзяць у розных геалагічных фармацыях, якія датуюцца маастрыхцкім векам познемелавой эпохі, гэта значыць прыкладна 67—65,5 мільёнаў гадоў назад[2]. Гэта быў адзін з апошніх нептушыных дыназаўраў, якія існавалі перад катаклізмам, што паклаў канец эры дыназаўраў (мел-палеагенавым выміраннем).
Як і іншыя тыраназаўрыды, тыраназаўр быў двухногім драпежнікам з масіўным чэрапам, які ўраўнаважваўся доўгім цяжкім хвастом. У параўнанні з вялікімі і магутнымі заднімі канечнасцямі гэтага яшчара яго пярэднія лапы былі зусім невялікімі, але незвычайна магутнымі для свайго памеру і мелі два кіпцюрастыя пальцы. Гэта быў найбуйнейшы дыназаўр свайго сямейства, адзін з найбуйнейшых сярод усіх тэраподаў і адзін з самых вялікіх наземных драпежнікаў за ўсю гісторыю нашай планеты. Самы буйны з вядомых поўных шкілетаў гэтага яшчара мае даўжыню 12,3 метра[3], вышыню да сцягна 4 метра[4], а вага гэтай асобіны пры жыцці дасягала 6,8 тон[5]. Як самы вялікі драпежнік у сваёй экасістэме, тыраназаўр, хутчэй за ўсё, быў звышдрапежнікам і паляваў на гадразаўраў, цэратапсаў і, магчыма, нават на заўраподаў[6]. Аднак некаторыя даследчыкі мяркуюць, што харчаваўся ён пераважна падлай. Больш таго, спрэчка аб тым, ці з'яўляўся тыраназаўр усёмагутным паляўнічым і звышдрапежнікам, або проста некрафагам, было адным з самых напружаных і зацяжных у гісторыі палеанталогіі. Цяпер большасць спецыялістаў лічыць, што тыраназаўр быў драпежнікам-апартуністам, гэта значыць мог і паляваць, і харчавацца падлай[7].
Увогуле было ідэнтыфікавана больш за 30 шкілетаў тыраназаўраў, некаторыя з іх захаваліся амаль цалкам. Прынамсі ў адным з узораў былі выяўлены мяккія тканкі і бялкі. Дастатак матэрыялу дазволіла правесці сур'ёзныя даследаванні шматлікіх аспектаў біялогіі гэтай жывёлы, уключаючы жыццёвую гісторыю і нават біямеханіку. Асаблівасці харчавання, фізіялогія і хуткасць руху — гэта толькі нямногія з прадметаў навуковых спрэчак. Дыскусійная і таксанамія гэтага роду — да прыкладу, некаторыя спецыялісты адносяць да яго толькі адзін від (T. rex), а некаторыя ўключаюць у гэты род і тарбазаўра, вядомага з мелавых адкладаў Манголіі. Часам з тыраназаўрам сінанімізіруюць і некаторыя роды паўночнаамерыканскіх тыраназаўрыдаў.
Remove ads
Зноскі
- Tyrannosaurus . Online Etymology Dictionary.
- Hicks, J.F., Johnson, K.R., Obradovich, J.D., Tauxe, L. and Clark, D. (2002). Magnetostratigraphy and geochronology of the Hell Creek and basal Fort Union Formations of southwestern North Dakota and a recalibration of the Cretaceous–Tertiary Boundary (PDF). Geological Society of America Special Papers. 361: 35–55. doi:10.1130/0-8137-2361-2.35.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - Hutchinson J.R., Bates K.T., Molnar J., Allen V, Makovicky P.J. (2011). A Computational Analysis of Limb and Body Dimensions in Tyrannosaurus rex with Implications for Locomotion, Ontogeny, and Growth. PLoS ONE. 6 (10): e26037. doi:10.1371/journal.pone.0026037.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - Sue's vital statistics(недаступная спасылка). Sue at the Field Museum. Field Museum of Natural History. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 15 верасня 2007.
- Erickson, Gregory M., GM (2004). Gigantism and comparative life-history parameters of tyrannosaurid dinosaurs. Nature. 430 (7001): 772–775. doi:10.1038/nature02699. PMID 15306807.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка) - Switeck, Brian. When Tyrannosaurus Chomped Sauropods(недаступная спасылка). Smithsonian Media (13 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2013. Праверана 24 жніўня 2013.
- Hutchinson, John. Tyrannosaurus rex: predator or media hype? . What's in John's Freezer? (15 ліпеня 2013). Праверана 26 жніўня 2013.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads