Тырговіштэ
горад у Балгарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тырговіштэ[3] (балг.: Търговище) — горад у Балгарыі. Адміністрацыйны цэнтр Тырговішцкай вобласці, уваходзіць у абшчыну Тырговіштэ. Насельніцтва — 35 841 чалавек. Да 1934 года горад называўся Эскі-Джумая. Знаходзіцца за 320 км на паўночны ўсход ад Сафіі, за 41 км на захад ад Шумена, за 25 км на паўночны захад ад Вяліка-Праслава і за 100 км на паўночны ўсход ад Вяліка-Тырнава.
Remove ads
Гісторыя
Археалагічныя даследаванні паказваюць, што ў гэтых мясцінах жылі людзі ў каменным веку. У непасрэднай блізкасці ад горада знаходзяцца рэшткі фракійскіх паселішчаў, а таксама больш позняга рымскага паселішча. Балгарскае паселішча было заснавана ў X стагоддзі за часам Першага Балгарскага царства, аднак парз блізкасць да сталіцы Вялікага-Праслава яно развілося толькі ў XII стагоддзі. У XII стагоддзі, дзякуючы размяшчэнню на галоўнай дарозе ад новай сталіцы Вяліка-Тырнава, была пабудавана крэпасць.
У XIII стагоддзі была адчынена манастырская школа, а ў 1846 годзе была створана першая свецкая школа. Развіццё прамысловасці пачалося пасля Другой сусветнай вайны. Былі адкрытыя заводы, якія вырабляюць аўтамабільныя акумулятары і машыны для харчовай прамысловасці; пазней развілася мэблевая і тэкстыльная прамысловасць.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads