Тэадор Сведберг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэадор Сведберг
Remove ads

Тэадор Сведберг (шведск.: Theodor Svedberg; 30 жніўня 1884, Вальбу — 26 лютага 1971, Копарберг) — шведскі фізіка-хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1926 годзе за яго працу па дысперсным сістэмам.

Хуткія факты Тэадор Сведберг, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1907 годзе скончыў Упсальскі ўніверсітэт і працаваў там жа (з 1921 года прафесар). З 1949 года дырэктар інстытута ядзернай хіміі (Інстытут Г. Вернера) у г. Упсала.

Аўтар навуковых прац пераважна па калоіднай хіміі, электрафарэзе, фізікахіміі бялкоў.

Эксперыментальна пацвердзіў (1906) распрацаваную А. Эйнштэйнам і М. Смалухоўскім тэорыю броўнаўскага руху. даказаў рэальнасць існавання малекул.

Прапанаваў метад ультрацэнтрыфугавання для выдалення калоідных часціц з раствораў (1919), у т.л. для седыментацыі бялкоў.

Стварыў першую аналітычную ультрыцэнтрыфугу, якая забяспечвала паскарэнне 5×10³×g (1923).

Вызначыў малекулярную масу і форму малекул бялкоў (1926).

Член Шведскай АН (1912), замежны член АН СССР (1966).

Быў жанаты з Андрэа Андрэен (1888—1972), дзеячкай міжнароднага жаночага дэмакратычнага руху, лаўрэаткай Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1953).

Remove ads

Навуковыя працы

• Die Existenz der Moleküle, Lpz., 1912
• Colloid chemistry, N. Y., 1924

Зноскі

1. The Svedberg // Нацыянальны музей Швецыі — 1792. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Theodor (The) Svedberg // Brockhaus Enzyklopädie

3. The Svedberg // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480

4. The Academic Family Tree — 2005.

5. NNDB — 2002.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads