Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі
Remove ads

Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі (Заблоцкі-Лада) (27 жніўня 1811, в. Лугінава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Лугінавічы Сенненскі раён, Віцебская вобласць — жнівень 1847, Каўказ) — паэт, перакладчык.

Хуткія факты Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віцебскую гімназію. У 1831 паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт; удзельнічаў у тайным студэнцкім згуртаванні. За вершы антыцарскага зместу ў 1833 выключаны з універсітэта, высланы на радзіму; зняволены ў віцебскай турме. З 1837 у выгнанні — спачатку ў Таганрогу, потым (у 1838) адпраўлены салдатам на Каўказ. Даслужыўся да падпаручніка; быў кіраўніком саляных капальняў. Зблізіўся з грузінскімі, азербайджанскімі і рускімі паэтамі.

Remove ads

Творчасць

Пісаў на польскай мове. Ёсць звесткі, што пісаў таксама па-беларуску. Пры падтрымцы Ю. Крашэўскага і Р. Падбярэскага ў 1845 выдаў зборнік «Паэзія». Перакладаў на польскую мову творы заходне-еўрапейскіх аўтараў; пераклаў на французскую мову ўкраінскія народныя песні («Украінскія песні», Парыж, 1845); на рускую — «Гісторыю Азербайджана» А. Бакіханава. Сваім родным мясцінам прысвяціў паэтычныя творы: паэму «Ваколіцы Віцебска», элегіі «Да Дзвіны», «Даўжанскае возера», «Вілія» і інш. На матэрыялах «Хронікі» М. Стрыйкоўскага напісаў баладу «Ляшка».

Remove ads

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы Т. Лады-Заблоцкага перакладалі П. Бітэль, У. Мархель, К. Цвірка.

Зноскі

1. Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.

2. Národní autority České republiky Праверана 29 снежня 2024.

3. Tadeusz Łada-Zabłocki // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Tadeusz Łada-Zabłocki // NUKAT — 2002.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads