Удмурцкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Удмурцкая мова — мова удмуртаў, якія жывуць ва Удмуртыі, Башкартастане, Татарстане, Марый Эл, Пермскім краі, Кіраўскай і Свярдлоўскай абласцях. Колькасць носьбітаў удмурцкай мовы ў Расіі — 464 000 чалавек. (2002, перапіс). Аднак моладзь, асабліва ў гарадах, рэдка размаўляе на удмурцкай, што можа прывесці да знікнення мовы[крыніца?].
Мова належыць да пермскай галіны фіна-вугорскіх моў уральскай сям'і. Дыялекталагічна падпадзяляецца на паўночнае, бесермянскае (мова бесермян) і паўднёвае прыслоўі. Вылучаецца таксама група пераходных ад паўночнага прыслоўя да паўднёвага сярэдніх гаворак. Удмурцкая мова адрозніваецца ад іншых пермскіх моў націскам на апошнім складзе слова, некаторымі асаблівасцямі марфалогіі дзеяслова, наяўнасцю дзвюх формаў змянення. У лексіцы ўдмурцкай мовы шмат татарскіх і рускіх запазычанняў.
Пісьменнасць з 2-й паловы XIX стагоддзі на рускай графічнай аснове. Дарэвалюцыйная літаратура на ўдмурцкай мове выдавалася на розных дыялектах. Сучасная літаратурная мова ўяўляе сабою сінтэз паўночнага і паўднёвага прыслоўяў з улікам асаблівасцяў пасярэдніх гаворак. У стварэнні навуковай граматыкі сучаснай удмурцкай мовы значную ролю згуляў В. І. Алатырёў, чые тэарэтычныя распрацоўкі дапамаглі вырашыць шматлікія практычныя пытанні, злучаныя з удмурцкай графікай і арфаграфіяй.
Remove ads
Алфавіт
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё |
Ж ж | Ӝ ӝ | З з | Ӟ ӟ | И и | Ӥ ӥ | Й й |
К к | Л л | М м | Н н | О о | Ӧ ӧ | П п |
Р р | С с | Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц |
Ч ч | Ӵ ӵ | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь |
Э э | Ю ю | Я я |
Гл. таксама
Зноскі
- UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads