Дзяржаўныя і афіцыйныя мовы ў Расіі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяржаўныя і афіцыйныя мовы ў Расіі — мовы, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі на ўсёй тэрыторыі Расіі ці ў асобных рэгіёнах, а таксама мовы, якія маюць афіцыйны статус паводле заканадаўства суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

Спіс дзяржаўных моў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі

Remove ads

Мовы з афіцыйным статусам

  • вепская (Карэлія). Можа выкарыстоўвацца органамі мясцовага самакіравання[3].
  • далганская (Якуція). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі[4].
  • казахская (Рэспубліка Алтай). Выкарыстоўваецца ў афіцыйных сферах зносін у месцах кампактнага пражывання яе носьбітаў[5].
  • карэльская (Карэлія). Можа выкарыстоўвацца органамі мясцовага самакіравання[3].
  • комі-пярмяцкая (Комі-Пярмяцкая акруга Пермскага края). Можа выкарыстоўвацца ў афіцыйных сферах зносін[6].
  • бурацкая (Агінская Бурацкая акруга Забайкальскага края). Можа выкарыстоўвацца нараўне з рускай[7].
  • мансійская (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга). Забяспечваецца права на выкарыстанне моў карэнных малалікіх народаў у афіцыйным справаводстве[8].
  • ненецкая:
    • Ханты-Мансійская АА. Забяспечваецца права на выкарыстанне моў карэнных малалікіх народаў у афіцыйным справаводстве[8].
    • Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга. Можа выкарыстоўвацца ў афіцыйным справаводстве ў месцах традыцыйнага пражывання карэнных малалікіх народаў Поўначы[9].
  • селькупская (Ямала-Ненецкая АА). Можа выкарыстоўвацца ў афіцыйным справаводстве ў месцах традыцыйнага пражывання карэнных малалікіх народаў Поўначы[9].
  • чукоцкая (Чукоцкая аўтаномная акруга). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі[4].
  • фінская (Карэлія). Можа выкарыстоўвацца органамі мясцовага самакіравання[3]
  • хантыйская:
    • Ханты-Мансійская АА. Забяспечваецца права на выкарыстанне моў карэнных малалікіх народаў у афіцыйным справаводстве[8].
    • Ямала-Ненецкая АА. Можа выкарыстоўвацца ў афіцыйным справаводстве ў месцах традыцыйнага пражывання карэнных малалікіх народаў Поўначы[9].
  • эвенкійская (Якуція). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі[4].
  • эвенская (Якуція). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі[4].
  • юкагірская (Якуція). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі[4].

Афіцыйны статус моў нацменшасцей (без іх пераліку) у месцах іх кампактнага пражывання ўсталяваны таксама заканадаўствам рэспублік Башкартастан, Марый Эл, Татарстан, Удмуртыя, Хакасія, а таксама Чукоцкай АА.

Remove ads

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Карэлія пра дзяржаўную падтрымку карэльскай, вепскай і фінскай моў у Рэспубліцы Карэлія. Артыкул 8, п. 1.
  2. Закон Рэспублікі Саха (Якуція) «Пра мовы ў Рэспубліцы Саха (Якуція)». Частка I, артыкул 6.
  3. Закон Рэспублікі Алтай «Пра мовы». Частка I, артыкул 4.
  4. Статут Пермскага края. Артыкул 42.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads