Уладзімір Ільіч Сямашка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Ільіч Сямашка
Remove ads

Уладзімір Ільіч Сямашка (нар. 20 лістапада 1949, Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Уладзімір Сямашка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 лістапада 1949 года ў Калінкавічах.

У 1972 годзе з адзнакай скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Інжынер-механік. Пасля заканчэння інстытута з 1972 па 1974 гады служыў у Савецкай Арміі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе ў якасці інжынера-канструктара ў канструктарскім бюро машынабудавання завода імя Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1974—1996 гг. працаваў інжынерам-канструктарам, начальнікам КБ-44, начальнікам ТА-4 ОКБМ, галоўным інжынерам АКБМ, галоўным інжынерам машынабудаўнічага комплексу завода імя Ф. Э. Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1996—2001 гг. працаваў генеральным дырэктарам Мінскага ВА «Гарызонт» — дырэктарам Мінскага завода «Гарызонт».

У 2001 годзе прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2003 года па снежань 2003 года — выконваючы абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2003 года — Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

27 снежня 2014 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2].

13 лістапада 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ[3]. Заставаўся паслом у Расіі да 1 жніўня 2022 года[4].

Remove ads

Узнагароды

  • Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000) — за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё радыёэлектроннай прамысловасці;
  • падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001) — за плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання;
  • ордэн Пашаны;
  • Ордэн Айчыны III ступені (2022)[5];
  • Ордэн Айчыны II ступені (2024).

Зноскі

  1. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2014). Праверана 28 снежня 2014.
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 14.11.2018.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads