Уладзімір Аляксандравіч Барысенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Аляксандравіч Барысенка (25 студзеня 1912, в. Пеніца[1], Калінкавіцкі раён — 14 красавіка 1993, Санкт-Пецярбург) — савецкі ваенны дзеяч, палкоўнік. Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Барысенка Уладзімір Аляксандравіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Пачатковая біяграфія

Уладзімір Аляксандравіч Барысенка нарадзіўся 25 студзеня 1912 года ў вёсцы Пеніца цяпер Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі ў сям'і рабочага.

Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Працаваў у Мазыры на фабрыцы «Чырвоны Кастрычнік» прэсаўшчыком.

Ваенная служба

Даваенных часоў

У 1931 г. быў прызваны ў шэрагі РСЧА[1].

У 1937 г. скончыў Сумскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча.

У 1939 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).

Браў удзел у Польскім паходзе РККА і савецка-фінскай вайне[1].

Вялікая Айчынная вайна

З 1941 года прымаў удзел у баях на Ленінградскім і 2-м Беларускім франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Прыбалтыкі і Беларусі[2].

Камандзір 1428-га лёгкага артылерыйскага палка (65-я лёгкая артылерыйская брыгада, 18-я артылерыйская дывізія, 3-і артылерыйскі корпус прарыву, 2-я ўдарная армія) маёр Уладзімір Аляксандравіч Барысенка 11 лютага 1944 года забяспечыў прарыў абароны праціўніка ў раёне вёскі Доўгая Ніва (Сланцаўскі раён, Ленінградская вобласць).

У ходзе фарсіравання Нарвы Барысенка адным з першых пераправіў полк, а таксама падтрымаў агнём пяхоту падчас утрымання і пашырэння плацдарма.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Уладзіміру Аляксандравічу Барысенка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3738).

Пасляваенная кар'ера

У 1950 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу.

У 1957 годзе палкоўнік Уладзімір Аляксандравіч Барысенка выйшаў у адстаўку[1], пасля чаго жыў і працаваў у Ленінградзе, дзе і памёр 14 красавіка 1993 года. Пахаваны на Волкаўскіх могілках Санкт-Пецярбурга.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Борисенко Владимир Александрович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 334. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads