Уладзімір Мікалаевіч Сасюра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Мікалаевіч Сасюра (25 снежня 1897 (6 студзеня 1898), станцыя Дзябальцава, Данецкая вобласць — 8 студзеня 1965) — украінскі паэт і перакладчык.
Remove ads
Біяграфія

Яго бацька, Мікалай Уладзіміравіч, чарцёжнік па спецыяльнасці, меў французскія карані. Будучы чалавекам няўрымслівым і рознабакова адораным, змяніў шмат прафесій, настаўнічаў, працаваў сельскім адвакатам, шахцёрам. Маці паэта — Антаніна Данілаўна Лакаташ — маляр, родам з Луганска, займалася хатняй гаспадаркай.
Уладзімір Сосюра скончыў сельскую школу і паступіў у агранамічную. З малых гадоў працаваў у шахтах Данбаса, прымаў удзел у Грамадзянскай вайне: спачатку на баку УНР, затым — на баку Чырвонай Арміі. Пасля заканчэння вайны вучыўся ў Камуністычным універсітэце ў Харкаве і на рабфаку пры Харкаўскім інстытуце народнай адукацыі. У гэты час быў удзельнікам літаратурных арганізацый «Плуг», «Гарт», ВАПЛІТЭ, ВУСПП.
У 1942—1944 гадах працаваў ваенным карэспандэнтам. У 1951 годзе ён стаў аб’ектам цкавання пасля артыкула ў газеце «Правда», якая абвінавачвала Сасюру у «буржуазным нацыяналізме» за верш «Любіть Україну», напісаны ў 1944 годзе. Памёр 8 студзеня 1965 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.
Remove ads
Беларускія пераклады
На беларускую мову яго вершы перакладалі Пятрусь Броўка, Анатоль Вялюгін, Юрка Гаўрук, Сяргей Дзяргай, Уладзімір Дубоўка, Георгій Ліхтаровіч, Максім Лужанін, Язэп Семяжон, Максім Танк[2][3][4].
- ГПУ: паэма / Уладзімер Сасюра. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — 16 с.
- Выбранае: [вершы: пераклады з украінскай мовы] / Уладзімір Сасюра. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1960. — 186, [1] с., [1] л. партр.
- Выбраныя вершы / Валадымір Сасюра. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. — 104 с. — (Паэты планеты).
Remove ads
Зноскі
- Сосюра Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Сасюра Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 192. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- Выбраныя вершы / Валадымір Сасюра. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. — 104 с. — (Паэты планеты).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads