Дэбальцэвэ

горад у Данецкай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэбальцэвэmap
Remove ads

Дэба́льцэвэ (укр.: Дебальцеве, руск.: Дебальцево) — горад на ўсходзе Украіны, у Данецкай вобласці, найбуйнейшы чыгуначны вузел Украіны. Насельніцтва 25,2 тыс. чал. (2015)[3]. Знаходзіцца за 74 км ад Данецка.

Хуткія факты Краіна, Статус ...

Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[4].

Remove ads

Гісторыя

Дэбальцэвэ заснавана ў 1878 годзе як чыгуначная станцыя ў сувязі з будаўніцтвам Кацярынінскай чыгункі. Статус горада пасёлак атрымаў у 1938 годзе.

У 1970-х гадах пабудаваныя новыя мікрараёны са шматпавярховай забудовай «Чэрэмхі» (укр.: Черемхи) на паўночным усходзе горада, імя 50-годдзя Перамогі і «Східны» (укр.: Східний), у 1980-х таксама пабудаваны мікрараён «Фестывальны».

Сучасная Украіна

У 2014 годзе горад трапіў у зону ўзброенага канфлікту і некаторы час знаходзіўся пад кантролем непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. 21 ліпеня 2014 года ўлады ДНР заявілі пра страту кантролю над горадам[5]. 25 ліпеня паўстанцы контратакавалі ўкраінскія часці ў раёне горада[6]. 26 ліпеня паступалі паведамленні пра абстрэл горада ўкраінскімі сілавікамі з установак «Град»[7], напад вёўся з боку Світладарска[8]. 28 ліпеня ў Дэбальцэвэ мелі месца баі паміж атрадамі паўстанцаў і ўкраінскай арміяй[9]. 29 ліпеня ўкраінскім сілавікам удалося цалкам авалодаць горадам і ўтрымліваць яго.

23 студзеня 2015 года сілы прарасійскіх сепаратыстаў пачалі наступ на горад[10]. Баі працягваліся ў канцы студзеня і першай палове лютага. Сілы самаабвешчанай ДНР імкнуліся замкнуць УСУ і такім чынам утварыць «Дэбальцэўскі кацёл»[11]. Ад пачатку абстрэлаў горад застаўся без электрычнасці, ацяплення і сувязі, мясцовыя жыхары хаваліся ў бамбасховішчах, камунальныя службы не працавалі[12]. 18 лютага Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў пра вывад украінскіх войск з Дэбальцэва. Да 19 лютага ўкраінскія ваенныя пакінулі горад[13]. 21 лютага назіральнікі АБСЕ пад час наведвання Дэбальцэва зафіксавалі там шматлікія разбурэнні і прыкметы гуманітарнай катастрофы[14].

Remove ads

Клімат

Больш інфармацыі Клімат Дэбальцэвэ, Паказчык ...
Remove ads

Славутасці

  • Вагоннае дэпо, адно з двух ва Украіне
  • Дом навукі і тэхнікі вагоннага дэпо (вул. Калініна)
  • ДКЧ (Палац Культуры Чыгуначнікаў)
  • Спартыўны комплекс «Лакаматыў»
  • Гарадскі цэнтр культуры і адпачынку (вул. Заводска)
  • Клуб «Будаўнік» (вул. Касманаўціў)
  • Дом культуры (пгт Міроніўскі, вул. Леніна)
  • Чыгуначны вакзал (помнік архітэктуры XIX стагоддзя)
  • Помнік воінам-інтэрнацыяналістам (вул. Радзянска)
  • Помнік воінам-вызваліцелям ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Цэнтральная плошча)
  • Помнік героям, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне (пас. Заводскы)

Зноскі

  1. Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2014 року, Київ-2013 (pdf)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 7 лютага 2015.
  2. Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2015 року, Київ-2015 (pdf)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2016. Праверана 24 красавіка 2018.
  3. "Ситуація на Дебальцівському напрямку залишається найбільш напруженою". Украінская праўда. 27.01.15. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. "У Дэбальцэвэ няма святла, воды і цяпла. Людзі рыхтуюць ежу на агні каля пад'ездаў". Галаўкам. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2015. Праверана 7 лютага 2015.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads