Уладзімір Сцяпанавіч Садзін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Сцяпанавіч Садзін
Remove ads

Уладзімір Сцяпанавіч Садзін (19 сакавіка 1924, Чыркова, Лунінскі раён  (руск.), Пензенская вобласць, Расія[1] — 23 лютага 2010, Слуцк) — беларускі мастак. Выдатнік народнай адукацыі (1985), Заслужаны работнік культуры БССР (1985), член Беларускага саюза мастакоў (1964), ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна (2006).

Хуткія факты Уладзімір Сцяпанавіч Садзін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Расіі. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1940) навучаўся ў фабрычна-завадской школе, атрымаў спецыяльнасць слесара па рамонце аўтамабіляў. Працаваў у Ташкенце[2].

У 1942 годзе прызваны ў войска. Служыў у артылерыйскіх частках. Удзельнік баявых дзеянняў на Курскай дузе, ва Украіне, Беларусі і Усходняй Прусіі[2].

З 1945 года да самай смерці жыў Слуцку[3], займаўся творчасцю і мастацкай педагагічнай дзейнасцю ў студыі пры мясцовым Доме культуры.

Скончыў завочнае аддзяленне малявання і жывапісу Усесаюзны Дом народнай творчасці[ru] ў Маскве (1953). Выкладчыкамі яго былі Р. Закін, А. Зэдэлер. Таксама на творчую манеру мастака аказалі ўплыў У. А. Фаворскі, Ю. М. Непрынцаў, М. М. Жукаў.

Уладзімір Садзін выгадаваў цэлую плеяду мастакоў, у тым ліку братоў Уладзіміра і Міхаіла Басалыг, Георгія Скрыпнічэнку, Уладзіміра Голуба, Уладзіміра Цэслера, Уладзіміра Акулава, Уладзіміра Суздальцава, Ігара Ціткоўскага, Аляксандра Рубца і іншых[4].

Памёр 23 лютага 2010 года. Пахаваны ў вёсцы Кальчыцы Слуцкага раёна[3].

Remove ads

Творчасць

Аўтар графічных (у тэхніцы лінагравюры) і жывапісных твораў. Стварыў больш за тысячу работ. Многія з іх цяпер знаходзяцца ў музеях Беларусі, ЗША, В’етнама, Расіі, Казахстана, Японіі, Германіі, Англіі, Ірландыі і іншых краін[3].

Займаўся кніжнай графікай. Ім створаны экслібрысы для для слуцкага настаўніка і краязнаўцы Рыгора Родчанкі, Слуцкай гарадской дзіцячай бібліятэкі, а таксама для літаратурнага крытыка Рыгора Шкрабы, гімнасткі Нэлі Кім, касманаўта Уладзіміра Кавалёнка, калекцыянера і кіраўніка Міжнароднага клуба экслібрысістаў прафесара Петэра Майера і шэраг іншых[5].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За ўзяцце Кёнігсберга» і іншымі[3].

Памяць

Імя Уладзіміра Садзіна носіць мастацкая галерэя ў Слуцку, якая з’яўляецца філіялам Слуцкага краязнаўчага музея.

Зноскі

  1. Да юбілею мастака, імя якога носіць галерэя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2016. Праверана 19 лютага 2015.
  2. Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 6. — 64 с.
  3. Адзнакі кніжных скарбаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2021. Праверана 19 лютага 2015.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads