Уладзімір Цітавіч Алісейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Цітавіч Алісейка[3] (22 лютага 1921 — 9 мая 1981) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір сапёрнага ўзвода 42-га асобнага сапёрнага батальёна 136-й стралковай дывізіі 38-й арміі Варонежскага фронту, старэйшы сяржант[2]. Герой Савецкага Саюза, палкоўнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Косетаў Гомельскай губерні РСФСР (цяпер Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь), у сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1943года. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і тры курсы працоўнага факультэта у горадзе Мазыры. Да прызыву ў 1940 годзе ў Чырвоную армію працаваў у саўгасе.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны 1941 года. Асабліва вызначыўся старэйшы сяржант Алісейка пры фарсіраванні Дняпра[4]. 2 кастрычніка 1943 года ўзвод пад яго камандаваннем ў ліку першых пераправіўся на правы бераг ракі паўднёвей Кіева. На працягу двух дзён пад шквальным агнём праціўніка ажыццяўляў дапамогу ў пераправе падраздзяленняў. 3 кастрычніка 1943 года пры адбіцці чарговай варожай контратакі быў цяжка паранены, але не пакінуў поля бою.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10.01.1944
за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і гераізм[5][6]
старэйшаму сяржанту Алісейка Уладзіміру Цітавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Палкоўнік У. Ц. Алісейка да 1971 года працягваў службу ў арміі. Жыў у Краснадары. Працаваў у Расгалоўсельгаскамплекце. Памёр 9 мая 1981 года.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 2344[7])
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Два ордэна Чырвонай Зоркі
- Медалі, у тым ліку:
Памяць
- Імя Героя насіла піянерская дружына Ліпаўскай сярэдняй школы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Зноскі
- На дату прысваення звання Героя Савецкага Саюза.
- В некоторых источниках Алясейко (руск.: Алесейко). См. Указ о награждении(недаступная спасылка) (руск.)
- Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
- Газета «Известия» № 9 от 11 января 1944 года с опубликованным Указом о присвоении звания Героя Советского Союза.(недаступная спасылка) (руск.)
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
- Мир наград Архівавана 5 сакавіка 2016. (Праверана 15 верасня 2010)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads