Уладзіслаў Дмахоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Дмахоўскі (польск.: Władysław Dmochowski, літ.: Vladislovas Dmachauskas; 1838 ці 1841Вільня — 13 студзеня 1913Беняконі, цяпер Воранаўскі раён, Беларусь) — мастак, чыя творчая дзейнасць звязана з культурным жыццём Літвы, Польшчы і Беларусі.

Хуткія факты Уладзіслаў Дмахоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Вікенція Дмахоўскага. Вучыўся мастацкай справе ў Вільні, у 18571862 гадах жыў у Парыжы. У 1862 годзе вярнуўся ў Літву. Удзельнічаў у паўстанні 1863 года, за што быў высланы. З 1866 года пасяліўся ў Варшаве. Ілюстраваў часопісы «Kłosy  (польск.)», «Tygodnik ilustrowany», «Wieniec  (польск.)». З 1872 года выкладаў маляванне ў Варшаўскім інстытуце глуханямых  (польск.). З 1873 года выкладаў у Чэнстахове. З 1884 года жыў у Нагародавічах, Беняконях.

Remove ads

Творчасць

Thumb
«У Вільню на карнавал»

Прымаў удзел у выстаўках у Варшаве, Кракаве, Любліне. Гумарыстычныя вобразы бытавых кампазіцый і палявання пісаў акварэллю і алейнымі фарбамі. У 1877 годзе ў Варшаве быў выпушчаны альбом з яго малюнкамі краявідаў Чэнстахова і Яснай Гары  (руск.)[1].

Зноскі

  1. Aleksandras Indriulaitis  (літ.). Vladislovas Dmachauskas. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. V (Dis-Fatva). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 31 psl.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads