Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік (11 лістапада 1953, в. Быльчыцы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 11 лістапада 1953 года ў в. Быльчыцы Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з адзнакай), спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Аўтар шэрагу навуковых работ і публікацый.
Працаваў галоўным аграномам калгаса «Х з’езд Саветаў» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці; галоўным аграномам упраўлення сельскай гаспадаркі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта; намеснікам старшыні Чэрвеньскага раённага аграпрамысловага аб’яднання Мінскай вобласці; начальнікам пададдзела, галоўным аграномам, намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам упраўлення кормавытворчасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР і Рэспублікі Беларусь.
З 1998 года працаваў у сістэме Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, з 2000 года — начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага, лесагаспадарчага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
З 2007 года працаваў старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.
З’яўляецца ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага, чатырма юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
Жанаты, мае дачку і сына.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads